Абмеркаваньне шаблёну:Мова

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Скарочаныя назвы моваў[рэдагаваць крыніцу]

Гэтае пытаньне неяк уздымалася, паспрабуем яшчэ раз.

Відавочна, што ў пэўных выпадках выкарыстаньне поўнага азначэньня мовы (напрыклад, «па-ангельску») зусім не падыходзіць. Гэта такія выпадкі накшталт «слова ўтворанае ад анг. paper». Зразумела, што слова paper мусіць быць уключаным у адпаведны шаблён, каб яно атрымала правільнае значэньне атрыбуту lang. Але калі ўжыць шаблён у ягоным актуальным выглядзе, атрымліваем наступны вынік: «слова ўтворанае ад па-ангельску: paper», што зьяўляецца абсалютна недарэчным тэкстам.

У сувязі з гэтым прапаную увесьці альтэрнатыўны спосаб выкарыстаньня скарочаных назваў моваў, якія будуць ужывацца ў выпадках, калі ўжываньне поўнай назвы немагчымае, накшталт прыкладу вышэй. (У іншых выпадках, вядома, лепей пазьбягаць скарачэньняў, гэта ўжо абмяркоўвалі.)

Таму ўзьніка прыкладное пытаньне сынтаксісу выкарыстаньня такіх шаблёнаў у артыкулах. Я пакуль бачу два варыянты:

  • {{Мова-en|paper|выгляд=скарочаны}}
  • {{Мова-en-с|paper}}, або любая іншая форма ў выглядзе асобнага шаблёну без дадатковых парамэтраў.

Што яшчэ тут можна зрабіць? —zedlik 04:53, 7 лютага 2010 (UTC)

А можа проста перадаваць любы тэкст: {{Мова-en|paper|тэкст=нестандартны тэкст}}? --EugeneZelenko 15:08, 7 лютага 2010 (UTC)
Можна, але не маю думку калі выкарыстоўваць такую канструкцыю, то яе лепей будзе зашыць у прамежкавы шаблён, каб пры выкарыстаньні ў артыкулах яе ня трэба было зьмяняць (хаця магчымасьць зьмяніць тэкст можна пакінуць як опцыю), бо існуе імавернасьць, што атрымаем разнабой: нехта напіша «ан.», нехта «анг.», нехта «англ.» і г. д. То бок мяркую, што калі гэтага можна пазьбезнуць, то лепей пазьбягаць. —zedlik 16:47, 7 лютага 2010 (UTC)

О, прыдумаў унівэрсальны варыянт: як наконт Шаблён:Мова2-en? (мова2-de, мова2-cs, і інш.) Назва па аналёгіі з сыстэмнымі паведамленьнямі, даўжыня назвы павялічваецца нязначна, дастаткова зразумелая, ня трэба ўводзіць парамэтры і пераключацца між расладкамі болей, чым ў выпадку з поўнай назвай мовы. Як па мне, то гэта найлепшы варыянт. —zedlik 00:33, 16 лютага 2010 (UTC)

На мой погляд, зразумеласьці будзе толькі меней (у якім выпадку што выкарыстоўваць). Можа трэці парамэтар без назвы, каб было карацей? Для скарочаных назваў лепей было бы мова скарочана-код, але гэта не ўнівэрсальны варыянт. --EugeneZelenko 15:04, 16 лютага 2010 (UTC)
Так, згодны, зразумеласьць зьніжаецца. З трэцім парамэтрам, на маю думку, добрая ідэя, «мова скарочана» — таксама някепская. Атрымліваецца, ёсьць 2 варыянты: {{Мова-en|paper|скарочана}} і {{Мова скарочана-en|paper}}. Першы мне падабаецца болей, бо ў другім разам прагал і злучок у такім выглядзе зусім не спалучаюцца. Як варыянт, можна было б таксама {{Мова скарочана|en|paper}}, але гэта тое, ад чаго сышлі ў звычайным шаблёне {{Мова}}, таму на маю думку варыянт з трэцім парамэтрам будзе найлепшы з тых, што ў нас цяпер ёсьць. —zedlik 15:18, 16 лютага 2010 (UTC)
А, толькі парамэтар, па ідэі, другі, ня трэці. —zedlik 15:26, 16 лютага 2010 (UTC)
Да ну вас з вашымі «скарочана». Па-першае, гэты шаблён рукамі набіраецца, і пісаць «скарочана» — маразм. Куды лепей проста другім парамэтрам адзінку паставіць і ўсё. А ўвогуле, назву шаблёна зусім ня трэба было перакладаць, бо вельмі нязручна набіраць: трэба пераключыцца на ангельскую, увесьці дужкі, пераключыць на беларускую (а ў большасьці 3 раскладкі), увесьці «мова», потым пераключыць на ангельскую і г. д. Многія ўжо звыклі на usability фапаць, але ж што за маразм дзеля некалькіх літараў пераключацца на іншую раскладку, якая губляе сэкунды? Wizardist г 16:54, 16 лютага 2010 (UTC)
Адзінка будзе немнэманічна. Ці ёсьць яшчэ якія варыянты каб з назвы/парамэтраў шаблёну было больш, менш зразумелая сутнасьць? Пераключаць раскладку сапраўцы забойства, але таксама існуюць шаблёны-перанакіраваньні {{lang-en}}. Калі ў мяне дойдуць рукі, то зраблю робата, які будзе замяняць такія шаблёны на лякалізаваныя, каб магчы пісаць як каму зручней. —zedlik 21:16, 16 лютага 2010 (UTC)
Калі адлік ідзе на сэкунды :-), ці не хутчэй будзе выкарыстоўваць {{мова-|}} у MediaWiki:Edittools? --EugeneZelenko 14:54, 17 лютага 2010 (UTC)
Я хоць і ня вельмю люблю, калі мяне троляць, але ж паддамся. Не ва ўсіх ёсьць мыш, а тачпэдам ня вельмі зручна нацэльвацца на гэтыя спасылкі. Ды й нават з мышам, пакуль яго знойдзеш (я, напрыклад, ня маю звычкі ўводзіць левай рукой, а правую на мышы трымаць) — пройдзе час. Вось вам і сэкунды :)) Ну і мы з Zedlikам крыху абмеркавалі некаторыя пытаньні на гэты конт. Wizardist г 15:10, 17 лютага 2010 (UTC)