Абмеркаваньне шаблёну:Мястэчка

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Архівы

  • Абмеркаваньне папярэдняга шаблёну «Горад» — Архіў

Можа, лепей дапрацаваць Шаблён:Горад і зрабіць зь яго ўнівэрсальны шаблён "Паселішча" з магчымасьцю пазначаць уверсе тып паселішча (горад, мястэчка, вёска і г.д.)? --Казімер Ляхновіч 13:18, 25 кастрычніка 2008 (UTC)

Магчыма, але на маю думку ўжо лепей дапрацоўваць {{Горад}} да гэтага, бо ён ужо дастаткова моцна састарэў. Фактычна мэтай было стварыць шаблён для беларускай вёскі (бо назва шаблёну Горад там глядзіцца проста дзіка), але атрымалася нават лепей, чым плянаваў. Згодны, усё ж варта зрабіць адзін шаблён, але зараз праблема ў тым, што значная колькасьць артыкулаў выкарыстоўвае стары шаблён, а новы адрозьніваецца ад яго настолькі, што яны ня будуць сумяшчальнымі. Таму тут варта альбо пэўным хітрым чынам дадаваць падтрымку старога шаблёну, альбо павыпраўляць усе артыкулы, што ня так і проста. Напэўна, пакуль хай застаецца як ёсьць, думаю, з часам мы да гэтага прыйдзем. —zedlik 15:17, 25 кастрычніка 2008 (UTC)
Сапраўды, падагнаць будзе даволі цяжка. У "горадзе" ёсьць пэўныя спэцыфічныя назвы парамэтраў... адзінае, можна паспрабаваць прапісаць варыятыўнасьць парамэтраў, ну а потым далучыць "горад" да "мястэчка". У будучым паспрабую гэтым заняцца. --Казімер Ляхновіч 15:57, 25 кастрычніка 2008 (UTC)
Я таксама падумаў пра варыятыўнасьць парамэтраў, але калі дадаваць сюды ўсе парамэтры з {{Горад}} для сумяшчальнасьці, то разабрацца ва ўсім гэтым будзе немагчыма ўвогуле. Вось, напрыклад, парамэтар Мэр. Ясна, што паўсюль у гораду ёсьць галава, толькі недзе гэта мэр, недзе губэрнатар, недзе галава, недзе ваявода. Калі дадаць сумяшчальнасьць былога мэра, які насамрэч быў ваяводам як мэра — то хто ў гэтым разьбярэцца? :) Ёсьць таксама розныя штаты, правінцыі, вобласьці і раёны, якія па сутнасьці нічым не адрозьніваюцца, гэта ўсё тыя ж адміністрацыйныя адзінкі. Для вёсак для сельсаветаў і пасялковых саветаў можна зрабіць адміністрацыйную адзінку3 (дьзьве ўжо ёсьць). Мяркую, тут найлепшым варыянтам будзе наступны. Стварыць адзін шаблён для ўсіх населеных пунктаў, пачынаючы з копіі гэтага — Паселішча або (яшчэ назва) НаселеныПункт, а пасьля робатам заменім усе іншыя шаблёны. Парсэр шаблёнаў у мяне ёсьць, таму думаю, што гэта тэарэтычна магчыма. Заадно і мэраў з абласьцямі на правільныя назвы ў залежнасьці ад краіны пазамяняць можна будзе, бо перапрацаваць усё гэта ўручную нерэальна і ня вартае таго. —zedlik 16:27, 25 кастрычніка 2008 (UTC)
Дарэчы, як вы думаеце, ці варта ўвесьці парамэтар "колер", каб можна было расфарбоўваць шаблён у адпаведнасьці з краінай, дзе разьмешчанае паселішча? --Казімер Ляхновіч 15:59, 25 кастрычніка 2008 (UTC)
Згодны, падтрымліваю. Можна зрабіць праз шаблён {{Колер}}, як у нас ужо ёсьць у пэўных шаблёнах. —zedlik 16:27, 25 кастрычніка 2008 (UTC)

Стварэньне ўнівэрсальнага шаблёну "Паселішча"[рэдагаваць крыніцу]

Думаю, шаблён "Мястэчка" цяпер цалкам падыходзіць для таго, каб робатам замяніць на яго ў артыкулах шаблён "Горад". Магчыма, хтосьці ведае лепшае рашэньне? - але ІМХО цяперашні "Горад" у той жа Opera выглядае неяк па-вычварэнску, таму трэба штосьці рабіць... --Казімер Ляхновіч 00:28, 29 сьнежня 2008 (UTC)

З выглядам шаблёну {{Горад}} згодны. Зь пераносам пакуль ня ўсё так відавочна, бо трэба прадумаць «сумяшчальнасьць» парамэтраў, каб нічога не згубілася і ўручную выпраўляць не давялося, але думаю зробім.
У мяне пакуль сумневы наконт назвы «Паселішча». Можа лепей будзе Населены пункт (НП, НаселеныПункт) ці нешта падобнае?
zedlik 14:46, 29 сьнежня 2008 (UTC)
Можна і "Населены пункту", а лепш "НП" - каб не было праблемаў з прагалам.
Наконт сумяшчальнасьці: думаю, парамэтар "Насельніцтва з прыгарадамі" можна адкінуць, бо каштоўнасьць ад яго мінімальная. Засталіся яшчэ не ўлучаныя: "Горад з" і "Статус гораду", што можна адкінуць альбо дадаць асобнымі радкамі кшталту таго ж "Сельсавету". Яшчэ, забыліся пра "Часавы пас". Я б дадаў гэты парамэтар уласнаручна, але ня ведаю як лепш аформіць... --Казімер Ляхновіч 20:04, 29 сьнежня 2008 (UTC)
Думаю, як-небудзь засяду за гэта грунтоўна і паспрабую перанесьці, бо там таксама ёсьць розныя рэчы кшталту «Штат» для Амэрыкі і падобныя.
Таксама, мне здаецца, варта ўзьняць пытаньне з пояс-пас, бо мне здаецца, што пояс будзе болш дарэчы (вось яшчэ: [1]), хаця абсалютна ўпэўнена я сказаць пра гэта пакуль не магу.
zedlik 21:08, 29 сьнежня 2008 (UTC)
Наконт штату і п.д.г.: не зрабіў, бо ня ведаю, як рэалізаваць трох- і больш -варыяцыйнасьць парамэтру. А калі пачну экспэрымэнтваць, то засьмечу ўсі "Апошнія зьмены" :(
Датычна поясу-пасу: да прыкладу, слоўнік Байкова-Некрашэвіча дае і "пас", і "пояс" (slounik.org чамусьці не працуе, таму праверыць можна толькі праз гугл). Думаю, і той і гэты варыянт прымальныя. Адзінае, магчымыя пэўныя тонкасьці-адрозьненьні ў іх сэнсе, якія я ня ведаю.
--Казімер Ляхновіч 22:04, 29 сьнежня 2008 (UTC)
Я пазьней дадам апрацоўку для штатаў. Ніўскі слоўнік таксама падае і «пас» і «пояс», але не падае значэньняў. А «Апошнія зьмены» для таго і зробленыя, каб іх засьмечваць :) Бо вядома, што ня ўсё так відавочна, і ня варта з-за гэтага хвалявацца, бо яно ідзе толькі на карысьць. Адзінае, што я б параіў, для экспэрымэнтаў з шаблёнамі варта стварыць часовы шаблён (таксама, часовы артыкул, пры патрэбе) і экспэрымэнтаваць зь ім, бо пры кожным захаваньні шаблёну сэрвэр перабудоўвае ўсе старонкі, якія на яго спасылаюцца. Выдаліць лішнюю старонку не праблема, але рэсурсы сэрвэраў абмежаваныя :) А ставіць экспэрымэнты такім чынам можна вольна, няхай гэта ня стрымлівае, нічога кепскага я тут ня бачу. —zedlik 23:41, 29 сьнежня 2008 (UTC)
Дзякуй за тлумачэньні, цяпер буду ведаць :) --Казімер Ляхновіч 12:10, 30 сьнежня 2008 (UTC)

Шаблён {{Колер}} і мапа[рэдагаваць крыніцу]

Я вось што думаю. Фактычна ў шаблён перадаецца назва краіны. Напэўна, будзе сэнс выкарыстоўваць гэтую назву адразу паўсюль, дзе гэта магчыма як значэньні па змоўчаньні, калі яны не пазначаныя, каб не дубляваць інфармацыю. Да таго ж парамэтар Краіны выглядае прынамсі дзіўна (гэта было выклікана тэхнічнымі асаблівасьцямі, калі я мапу ў шаблён {{Горад}} прыкручваў). Напэўна, лепей за ўсё будзе замяніць яго на Краіна, а пасьля выкарыстоўваць для мапы (праз шаблён канвэртаваньня ў родны склон), для колеру па змоўчаньні і для магчымых ужываньняў у іншых укладзеных шаблёнаў у будучыні. Такая вось у мяне задума. —zedlik 14:46, 29 сьнежня 2008 (UTC)

Слушна. Адзінае, тэхнічны бок для мяне пакуль што даволі складаны (асабліва - канфэртар у родны склон). --Казімер Ляхновіч 20:09, 29 сьнежня 2008 (UTC)
Для мяне гэта пакуль таксама ня вельмі відавочна, але тэарэтычна магчымасьць стварэньня такога шаблёну існуе. Паспрабую паэкспэрымэнтаваць пазьней. —zedlik 21:08, 29 сьнежня 2008 (UTC)

Пэўныя думкі пасьля невялікага досьведу выкарыстаньня:

Напэўна, варта ўвесьці парамэтар Статус для магчымасьці пазначэньня статусу населенага пункту (горад, вёска, хутар) для сыстэматызацыі і магчымасьці адрозьніць горад ад вёскі.

Парамэтар Першыя згадкі варта замяніць на 2: Заснаваньне і Назва заснаваньня, бо насамрэч гэта могуць быць першыя згадкі, можа быць заснаваньне, можа быць яшчэ што-небудзь.

Парамэтры Адміністрацыйная адзінка і Назва адміністрацыйнай адзінкі варта памяняць месцамі, бо назвы, напрыклад, «менская» і «вобласьць» адпаведна зьяўяюцца больш лягічнымі парамэтрамі для значэньняў, чым наадварот. zedlik 18:06, 2 лютага 2009 (UTC)

І яшчэ варта ўвесьці парамэтар Унутраны падзел (з значэньнем 9 раёнаў для Менску, напрыклад). —zedlik 18:08, 2 лютага 2009 (UTC)

Сельсаветы і падобныя, напэўна, лепей будзе ўключыць у Адміністрацыйная адзінка3 для ўніфікацыі з гмінамі і іншымі. —zedlik 17:04, 10 сакавіка 2009 (UTC)

Сельскія рады — туды ж. —zedlik 12:10, 29 сакавіка 2009 (UTC)
«Гарадзкі савет» — таксама. —zedlik 16:52, 24 красавіка 2009 (UTC)

Кіраўнік і Імя кіраўніка лепей будзе замяніць на Пасада кіраўніка і Кіраўнік адпаведна. —zedlik 17:24, 10 сакавіка 2009 (UTC)

Слушна. Ад сябе магу дадаць прапанову па ўлучэньні парамэтру Магдэбурскае права — на мой погляд, гэта даволі актуальна для колішніх абшараў Рэчы Паспалітай і Эўропы, увогуле. --Казімер Ляхновіч 17:36, 10 сакавіка 2009 (UTC)
О, так, Магдэбурскае права! Рацыя. —zedlik 18:00, 10 сакавіка 2009 (UTC)

Парамэтар «Водступ подпісу зьлева» пры пераносе шаблёну трэба замяніць на больш агульны парамэтар «Водступ подпісу на мапе». Пакуль рэалізаваная падтрымка абодвух парамэтраў, пасьля падтрымку парамэтра «Водступ подпісу зьлева» варта будзе прыбраць. —zedlik 21:25, 7 траўня 2009 (UTC)

Замяніць "Арыгінальная назва" на "Назва на мове краіны" з-за магчымай неадназначнасьці назвы. —zedlik 01:08, 22 чэрвеня 2009 (UTC)

Пры пераносе беларускіх населеных пунктаў у {{НП/Беларусь}} выдаліць аўтамабільныя і тэлефонныя коды, калі яны супадаюць з стандартнымі для іх аўтаматычнай падстаноўкі. У выпадку несупадзеньня праверыць, што там несупала. Нестандартныя замяніць на коды бяз кодаў краіны. —zedlik 19:47, 11 ліпеня 2009 (UTC)

Напэўна, варта дадаць парамэтар гімн. --Казімер Ляхновіч 20:10, 14 ліпеня 2009 (UTC)
Варта. Трэба прыдумаць, куды б яго там уставіць. —zedlik 22:04, 14 ліпеня 2009 (UTC)
Дадаў пад сымболікай. Перапрашаю за затрымку. —zedlik 22:09, 22 ліпеня 2009 (UTC)
Дзякуй! Насамрэч маглі не сьпяшацца, бо не гарэла :) Дарэчы, можа, варта неяк аддзяліць зьвесткі пра гімн ад поля герб-сьцяг — да прыкладу, гарызантальнай рысай або колерам. Як мяркуеце? --Казімер Ляхновіч 10:51, 23 ліпеня 2009 (UTC)
Ды я здаецца надта не сьпяшаўся :D Пра неяк аддзяліць — слушна, бо існы варыянт мне таксама пакуль не зусім. Паспрабую сёньня ўвечары. —zedlik 13:47, 23 ліпеня 2009 (UTC)
Пакуль не атрымалася, пазьней. —zedlik 17:26, 24 ліпеня 2009 (UTC)
Як будзе вольны час ды натхненьне) Вікіпэдыя — прает творчы, сьпяшацца няма куды. --Казімер Ляхновіч 19:05, 25 ліпеня 2009 (UTC)

Колькасьць насельніцтва[рэдагаваць крыніцу]

Думаецца мне, што калі пазначаная толькі колькасьць насельніцтва, а шчыльнасьці няма, то зьвесткі пра насельніцтва варта ўсё ж паказваць у адзін радок, а не ў два, бо разрывае мозаг. Паспрабую пазьней дапрацаваць. —zedlik 00:29, 28 лютага 2009 (UTC)

Напэўна, будзе сэнс таксама ўвесьці падшаблёны, напрыклад «Населены пункт у Беларусі», «Населены пункт у Польшчы». Тады можна будзе аўтаматычна запаўняць колер, часавы пас, тэлефонны код краіны, паўшар’і, магчыма, якія іншыя спэцыфічныя для краіны парамэтры. —zedlik 17:07, 10 сакавіка 2009 (UTC)

Шчыра кажучы ня вельмі разумею прынцып функцыянаваньня падшаблёнаў... Можа, лепей прапісваць колер і часавы пас аўтаматычна — у адпаведнасьці з парамэтрам краіна? --Казімер Ляхновіч 17:36, 10 сакавіка 2009 (UTC)
Гэта тое самае :) Проста каб усё ў адзін шаблён не ляпіць, бо будзе блытаніна і абышто, дык разьбіць на асобныя шаблёны. Хаця тут могуць быць 2 варыянты: стварыць шаблён, які запоўніць пэўныя парамэтры для краіны і перанакіруецца на асноўны шаблён, ці другі варыянт: асноўны шаблён па краіне вызначыць гэтыя парамэтры па змоўчаньні і калі яны для гэтай краіны існуюць, то запоўніць іх (такая самая лёгіка, як і зь лякалізацыйнымі мапамі). Пакуль мне другі варыянт болей падабаецца. —zedlik 18:00, 10 сакавіка 2009 (UTC)

Няпэўная назва[рэдагаваць крыніцу]

Трэба дадаць парамэтар Няпэўная назва - так = аўтаматычнае даданьне катэгорыі Катэгорыя:Вікіпэдыя:Беларускія населеныя пункты зь няпэўнымі назвамі. --Ліцьвін 12:19, 2 траўня 2009 (UTC)

Чаму б і не. —zedlik 15:33, 2 траўня 2009 (UTC)
Ёсьць праблема ў тым, што населеныя пункты могуць быць ня толькі беларускімі. Зара перараблю. —zedlik 15:42, 2 траўня 2009 (UTC)
Цудоўна. Дзякуй. --Ліцьвін 16:04, 2 траўня 2009 (UTC)

Прапаную перанесьці выяву ў самы верх шаблёну, адразу пасьля назвы, а тое цяпер яна звычайна месьціцца побач з мапай, а так будзе аддзеленая тэкстам, каб не нагрувашчваць выявы. --Red_Winged_Duck 14:05, 29 лістапада 2009 (UTC)

Можна, толькі там герб і сьцяг. Будзе лепей над імі або пад? —zedlik 23:46, 10 сьнежня 2009 (UTC)
Па прыкладзе той жа ангельскай Вікіпэдыі я бы прапанаваў на самы верх, над сьцягам і гербам. --Red_Winged_Duck 12:35, 11 сьнежня 2009 (UTC)
А, файна. Тады зраблю крыху пазьней. —zedlik 13:08, 11 сьнежня 2009 (UTC)

Пазыцыя подпісу на мапе[рэдагаваць крыніцу]

Штосьці не працуе. --Ліцьвін 18:49, 7 студзеня 2010 (UTC)

Дзякуй. Выправіў, цяпер мусіць працаваць. —zedlik 20:19, 7 студзеня 2010 (UTC)
Цудоўна! Дзякуй! --Ліцьвін 20:31, 7 студзеня 2010 (UTC)

Першыя згадкі[рэдагаваць крыніцу]

Ніхто не заўважыў, што ў новых гарадах (Салігорск, гарады ЗША) пункт «Першыя згадкі» выглядае ня вельмі карэктна, калі ня проста недарэчна? Трэба неяк разруліць. Wizardist г 19:49, 19 лютага 2010 (UTC)

Я быў упэўнены, што там ёсьць таксама поле "заснаваны" менавіта для гэтых мэтаў. Дзіва, што няма. Трэба будзе дадаць. —zedlik 21:55, 19 лютага 2010 (UTC)

Мяркую, варта перайменаваць у населены пункт, бо шаблён выкарыстоўваецца ня толькі для мястэчак. --EugeneZelenko 13:45, 8 красавіка 2010 (UTC)

Я зьбіраюся зрабіць новы шаблён населены пункт :) Тое самае афармленьне, але з улікам усіх функцыянальных недахопаў гэтага шаблёну, згаданых на гэтай старонцы вышэй, і перанесьці ўсё робатам з гэтага шаблёну ў новы, а гэты пасьля выдаліць. —zedlik 20:25, 8 красавіка 2010 (UTC)

Аўтамабільны код[рэдагаваць крыніцу]

Нейкая «нестыкоўка» з гэтым парамэтрам. Тыя месцы, дзе ён выкарыстоўваецца (прынамсі якія я знайшоў),— гэта беларускія населеныя пункты і там прапісаныя коды рэгіёнаў Беларусі, якія выкарыстоўваюцца ў аўтамабільных знаках (напрыклад, 2 — для Віцебскай вобл.). Калі гэты парамэтар для гэтага і прызначаўся, тады ён пэўна не дакладна сфармуляваны. Таму што гэта не «аўтамабільны код», а «код рэгіёну» беларускіх аўтамабільных знакаў цяперашняга стандарту. Калі ж меўся на ўвазе код краіны, тады павінен выкарыстоўвацца код ISO 3166-1/Alpha-2. Хаця не зразумела навошта для кожнага населенага пункту прапісваць гэтае значэньне. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 12:59, 7 ліпеня 2010 (UTC)

Так, парамэтар прызначаны для пазначэньня коду рэгіёну нумарнога знаку, калі транспартны сродак зарэгістраваны ў гэтым населеным пункце. ISO 3166-1/Alpha-2 належыць краіне, у шаблён населенага пункту яго дадаваць няма сэнсу. Першапачаткова я рабіў гэты парамэтар з разьлікам на выкарыстаньне кшталту як у Польшчы або Нямеччыне, дзе кожны «цэнтар сельсавету» мае свой ідэнтыфікатар. На маю думку, ёсьць сэнс дадаваць яго у населеныя пункты, якія вызначаюць знак для прылеглай тэрыторыі. Для Беларусі, магчыма, у цэнтры раёнаў або ў іншыя гарады. Дадаваць гэты код для кожнай вёскі я сэнсу ня бачу: усё роўна транспартны сродак будзе прыпісаны да канкрэтнага гораду рэгістрацыі, нават не абласнога цэнтру (у Менскай вобласьці іх толькі 6 штук). Проста для вёсак Ліцьвін яшчэ прапаноўваў. Маё меркаваньне тут датычна вёсак: выдаляць ня варта, а дадаваць — неабавязкова. Назву я браў з рувікі, там яна «Автомобильный код», у enwiki — «License plate», у нямецкай — KFZ-Kennzeichen. Магчыма, можна зрабіць нейкую дадатковую парамэтрызацыю для розных краінаў, але ня ведаю, ці варта, бо паўсюль, відаць, выкарыстоўваецца агульная назва. —zedlik 17:39, 7 ліпеня 2010 (UTC)
На мой погляд усё ж «Аўтамабільны код» — занадта абагульненае/расплывістае паняцьце. Больш падышло б «Аўтамабільны код рэгіёну», а літаральны пераклад іншамоўных адпаведнікаў (за выняткам расейскага) — «(аўтамабільны) нумарны знак». Але гэта толькі першая палова праблемы. Другая праблема — што згодна са стандартам СТБ 914.99 значэньне коду распаўсюджваецца (namespace мовай праграмістаў) на вобласьці і горад Менск. Гл. параграф «2.3 Структура регистрационных знаков» на старонцы 14: «5. На регистрационных знаках, за исключением типа 1а, позици, обозначенная цифрой 1, означает код областей республики и г. Минска. 6. На регистрационных знаках, за исключением типа 1а, для указания кодов областей республики и г. Минска используются цифры от 1 до 7 включительно, а также резервные цифры: 0, 8, 9.» Іншымі словамі аўтамабіль, зарэгістраваны ў любым населеным пункце Віцебскай вобласьці будзе мець код 2. Такім чынам, сэнс у гэтым парамэтры ёсьць толькі для картак абласьцей і максымум яшчэ для Менска.
Нумарны знак — добры варыянт. Можна яго і зрабіць (толькі ня зараз а пры далейшым паляпшэньні шаблёну пры пераносе парамэтраў). Наконт таго, што ў Беларусі няма ніякай назвы рэгіёнаў у мяне былі пэўныя згадкі. Зрэшты, наконт пазначэньня значэньня нумарнога знаку толькі для абласных цэнтраў я нічога супраць ня маю, і, на маю, думку, гэта цалкам прымальны варыянт. Толькі ж іншым дадаваць гэты парамэтар не забароніш жа :) Можна зрабіць адпаведную заўвагу ў апісаньні парамэтру ў дакумэнтацыі шаблёну, але ня ведаю, што з гэтага выйдзе. Толькі яшчэ адна рэч: калі расстаўляць нумарныя знакі толькі для абласных цэнтраў, то атрымаецца, што «5» не сустрэнецца ні ў адным шаблёне. —zedlik 21:12, 7 ліпеня 2010 (UTC)
Я прапанаваў пазначаць код у артыкулах пра вобласьці, а не пра абласныя гарады. Выключэньне будзе толькі для Менска. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 21:52, 7 ліпеня 2010 (UTC)
Я б падтрымаў такую прапанову. На мой погляд, у гэтым ёсьць сэнс, калі зыходзіць з таго, што нумарны знак зьяўляецца атрыбутам вобласьці паводле нашага заканадаўства. —zedlik 22:07, 7 ліпеня 2010 (UTC)
1) Заканадаўства характэрнае тым, што зьмяняецца. Цяпер нумарны знак зьяўляецца атрыбутам вобласьці, але можа быць і раёну. Лепш гэтакі парамэтар зарэзэрваваць. 2) Калі назва не пасуе, можна зьмяніць. 3) І яшчэ гэтакі аргумэнт: не ўсе чытачы мусяць знаць беларускага заканадаўства. Калі чытач патрэбуе зьвестак пра адзіную вёску, добра што б усе пабачыў у адзіным артыкуле, а не шукаў пра іншых. Акрамя таго, гэтакі парамэтар ёсьць у іншых Вікіпэдыях, часам удзельнікі пішуць адпаведнікі артыкулаў у сваіх Вікіпэдыях і зьвесткі могуць быць ім патрэбныя. Bocianski 22:15, 24 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Безумоўна. Парамэтар існуе і працуе, у гэтым ніякай праблемы няма. Пытаньне насамрэч толькі ў тым, ці варта цяпер дадаваць аўтамабільныя коды ва ўсе беларускія населеныя пункты (у тым ліку вёскі)? Бо насамрэч транспартны сродак рэгіструецца ня ў вёсцы і ў пэўных выпадках нават не ў раённым цэнтры. —zedlik 22:33, 24 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
У Польшчы рэгіструецца таксама не ў вёсцы, але гэта не перашкода. Напрыклад у артыкуле пра вёскі Końskowola ёсьць код LPU, які прыналежыць Пулаўскаму павету ў Люблінскім ваяводзтве. Bocianski 22:41, 24 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Зразумела, дзякуй. Я ня бачу нічога кепскага ні ў адным варыянце, ні ў другім варыянце, таму прапаную зрабіць наступным чынам. Я хутка дараблю шаблён для беларускіх населеных пунктаў ({{НП/Беларусь}}), там будзе аўтавызначэньне тэлефонных і аўтамабільных кодаў па назвах вобласьці і раёнаў, больш ня будзе патрэбы запаўняць іх у артыкулах пра населеныя пункты. Таму пакуль можна пакінуць як ёсьць, а ў выпадку, калі гэтае пытаньне будзе зноў узьнятае, то для беларускіх населеных пунктаў пры неабходнасьці адключыць яго адлюстраваньне можна будзе адным радком. —zedlik 22:49, 24 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

Этнічны склад[рэдагаваць крыніцу]

Прапаную дадаць у шаблён катэгорыю этнічны склад, па ўзору ангельскага шаблёну. --Jauhienij 16:55, 13 ліпеня 2010 (UTC)

Добрая ідэя, дадаў парамэтры |Этнічны склад насельніцтва і |Год падліку этнічнага складу насельніцтва. Таксама стварыў шаблён {{Згорнуты сьпіс}}, каб сьпіс можна было згортваць, як у ангельскім разьдзеле, але нешта ён мне не спадабаўся, проста пісаць усё ў парамэтар і разьдзяляць групы праз <br>, дык зграбней атрымліваецца, здаецца. Гэта я да таго, што шаблёнам для сьпісу можна карыстацца на ўласны густ, проста ў дакумэнтацыі пра шаблён населенага пункту пакуль яго ня згадваў. —zedlik 01:08, 14 ліпеня 2010 (UTC)

Часавы пас / часавы пояс[рэдагаваць крыніцу]

Як будзе слушна: часавы пас ці часавы пояс? —zedlik 20:50, 7 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

А, усё, ужо абмяркоўвалі, тады пас (Часавы пас, Абмеркаваньне:Часавы пас). —zedlik 21:24, 7 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

Летні/зімовы час[рэдагаваць крыніцу]

Хоць у Беларусі перавод стрэлак і скасавалі, але гэта не падстава для выдаленьня парамэтру. Шаблён-картка выкарыстоўваецца ня толькі для беларускіх НП. --Казімер Ляхновіч 20:10, 24 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]

Зацемка на будучыню: нарэшце варта пазбавіцца назвы парамэтра Краіны і замяніць яго на Краіна праз шаблён канвэртаваньня ў родны склон. —zedlik 21:24, 17 студзеня 2012 (FET)