Абмеркаваньне шаблёну:Насельніцтва Беларусі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Не разумею істу гэтага шаблёну. А чаму толькі гэтыя народы? І як выбіралася якія народы ўключаць у шаблён, а якія не. Вядома, што ў Беларусі пражываюць не меней 100 нацыянальнасьцяў. --Ліцьвін 14:38, 1 верасьня 2008 (UTC)

Дый, мяркуючы па выкарыстаньню, усе артыкулы пра народы будуць складацца у асноўным з шаблёнаў Насельніцтва .... --EugeneZelenko 14:44, 1 верасьня 2008 (UTC)

Пры гэтым у кожным артыкуле пра народ будзе каля 100-ні амаль аднолькавых шаблёнаў. --Ліцьвін 14:57, 1 верасьня 2008 (UTC)
Шаблён наогул нейкі незразумелы. Cesco так і не распавёў пра яго сэнс. Мяркую, шаблён трэба выдаліць. --Ліцьвін 21:57, 14 ліпеня 2009 (UTC)

Выбар этнасаў[рэдагаваць крыніцу]

Не зразумелы прынцып, паводле якога этнасы трапілі ў шаблён. Прапаную пакінуць толькі 5-6 найбольш вялікіх этнічных групаў (напрыклад, беларусы, расейцы, палякі, габрэі, татары). --Czalex 22:03, 14 ліпеня 2009 (UTC)

Татары? Па дадзеных апошняга перапісу насельніцтва, праведзенага ў лютым 1999 году, на тэрыторыі Беларусі пражывалі прадстаўнікі больш за 130 нацыяў і нацыянальнасьцяў. Сярод іх найболей прадстаўленымі этнічнымі групамі зьяўляюцца беларусы (8 158,9 тыс.), расейцы (1 141,7 тыс.), палякі (395,7 тыс.), украінцы (237 тыс.), габрэі (27, 8 тыс.), армяне (10,2 тыс.), азэрбайджанцы (10,1 тыс.), у меншай ступені — летувісы (6,4 тыс.) і грузіны (3 тыс.). Шаблён выдаліць, бо няма сэнсу. --Ліцьвін 22:11, 14 ліпеня 2009 (UTC)
Шаблён мае сэнс, хай будзе, але толькі з найбуйнымі этнасамі. Беларускіх татараў я бы ўключыў дзеля таго, што гэта традыцыйная этнічная супольнасьць для Беларусі --Czalex 22:18, 14 ліпеня 2009 (UTC)
Так, мае сэнс калі ў шаблён дадаваць артыкулы пра меншасьці на тэрыторыі Беларусі — Расейцы ў Беларусі, Палякі ў Беларусі, Габрэі ў Беларусі..., і ліпак абавязкова трэба дадаць. І нават калі артыкул пра невялікі этнас, то артыкул усё роўна трэба дадаваць у шаблён. Вось гэта сапраўды будзе правільна. --Ліцьвін 22:23, 14 ліпеня 2009 (UTC)