Абмеркаваньне шаблёну:Расейска-беларускія бітвы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Паважаны Yaraslau Zubrytski, скасаваньні Вашых рэдагаваньняў выкліканыя відавочнай прычынай: выява Каліноўскага, па-першае, ня мае сэнсу на выключна тэхнічнай старонцы і, па-другое, носіць яўны неэнцыкляпэдычны зьмест, бо Каліноўскі — не адзіны буйны ўдзельнік гэтых канфліктаў (да таго ж, толькі з аднаго з бакоў), Вашыя ж словы, што «Каліноўскі кіраваў барацьбой з Расеяй у складзе РІ», тут ня маюць значэньня, паколькі ў шаблёне адлюстраваныя падзеі ня толькі гэтай вайны, а сам Каліноўскі зьяўляўся ўдзельнікам аднаго з бакоў. Кіруючыся падобнай аргумэнтацыяй, сюды можна паставіць абсалютна любога з надзвычай шырокага пераліку, як зь беларускага, так і расейскага бакоў. Нават калі тут і патрэбная выява (што, дарэчы, Вы так і не абгрунтавалі), то больш лягічна паставіць выяву зь якой-небудзь гравюры аблогі аднаго з памежных гарадоў ВКЛ ці адну з адпаведных мапаў, пагатоў такіх выяваў на Команзе шмат. --Глеб Бераставы (гутаркі) 08:02, 3 лютага 2015 (MSK)[адказаць]

Згодны, найбольш вядомым прыкладам для ілюстрацыі шаблёна на сёньня, мабыць, бітва пад Оршай, калі на то пайшло.--Mr. Spock абм 15:19, 3 лютага 2015 (MSK)[адказаць]

Чорны Кот змагаўся супраць савецкі ўладаў, але ня супраць Расеі. БССР — таксама савецкая краіна, але не расейская.--Liashko (гутаркі) 21:45, 10 лютага 2015 (MSK)[адказаць]