Абрагам Крэскас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Частка Каталянскага атлясу, створанага Абрагамам Крэскасам і ягоным сынам Егудам Крэскасам

Абрагам Крэскас (па-каталянску: Cresques Abraham, [ˈkɾeskəs əβɾəˈam] 1325, Пальма, Мальёрка — 1387), сапраўднае імя Крэскас (сын) Абрагама — жыдоўскі картограф. Разам са сваім сынам Егудам стварыў у 1375 Каталянскі атляс.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Умеў ствараць мапы і зьбіраць гадзіньнікі, компасы і іншыя навігацыйныя інструмэнты. Ён быў галоўным чальцом Мальёрскай мапаграфічнай школы.

Сапраўднае імя Абрагама Крэскаса было Эліша (альбо Крэскас), сын рабі Абрагама, сына рабі Бэнавістэ, сына рабі Элішы; такім чынам, Абрагам — гэта імя па бацьку. Аднак ён стаў вядомы не пад рэлігійным імем Эліша, а пад уласным Крэскас. У больш позьняй літаратуры парадак імёнаў быў перастаўлены, і яго часта называюць Абрагамам Крэскасам.

Атляс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Каталянскі атляс

У 1375 року Абрагам з сынам Ягудам атрымалі замову ад прынца Яна I Арагонскага на стварэньне шэрагу навігацыйных мапаў, не падобных на звыклыя для таго часу партуляны, якія б ахоплівалі «ўсход, і захад, і ўсё, што йдзе ад Гібральтару да захаду». За зробленую працу Крэскас і Егуда мелі атрымаць 150 арагонскіх залатых флёрынаў і 60 мальёрскіх фунтаў адпаведна, што было зазначана ў дакумэнтах самога прынца і ягонага бацькі Пэдра IV, датаваных XIV стагодзьдзем. Прынц Хуан меў намер падарыць мапы свайму кузэну (будучаму каралю Францыі Карлу VI). У тым жа 1375 Крэскас і Егуда ва ўласнай хаце ў юдэйскім квартале Пальмы накрэсьлілі шэсьць чарцяжоў, якія склалі Каталянскі атляс.

Працы, прыпісваныя Крэскасу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каталонскі атляс 1375 року — адзіная мапа, да якой дакладна меў дачыненьне Абрагам Крэскас. Але дасьледчыкі мяркуюць, што Крэскасу, Егудзе або іншым супрацоўнікам іхняга атэлье могуць таксама належаць яшчэ пяць існуючых мапаў[1]. Падобна да Каталянскага атлясу, гэтыя мапы (чатыры партуляны і фрагмэнт mappa mundi) непадпісаныя і недатаваныя, дату іхняга стварэньня вызначаюць дзесьці паміж 1375 і 1400 рокамі.

Паводле Кэмпбэла, чатыры партуляны належалі падмайстру Крэскаса. Нэапальскія і парыскія рысункі больш упрыгожаныя, чым два іншых, як і парыская мапа ў прыватнасьці (1400), але яны выглядаюць больш падобнымі да Каталянскага атлясу[2]. Аднак прыпісваньне аўтарства Крэскасу — гэта толькі здагадка. Як заўважыў Кэмпбэл: «Гэтыя рысункі падобныя адзін да аднаго, гэта відавочна. Але толькі з аналізу колеру цяжка сьцьвярджаць напэўна, што гэтыя чатыры мапы былі зробленыя ў адной майстэрні»[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Pujades (2007: p.63), Campbell (2011)
  2. ^ а б Campbell (2011)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Campbell, T. (2011) «Anonymous works and the question of their attribution to individual chartmakers or to their supposed workshops», online
  • Pujades i Bataller, Ramon J. (2007) Les cartes portolanes: la representació medieval d’una mar solcada. Barcelona.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абрагам Крэскассховішча мультымэдыйных матэрыялаў