Абсалютнасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Абсалю́тнасьць (па-лацінску: absolutus — безумоўны) – адноснасьць, якая вылучае сувязь паміж паняцьцем (канцэптам) і яго непасрэдным значэньнем. Такі канцэпт, у адноснасьці да такога значэньня, нейкай існасьці, разглядаецца як абсалютны.

Абсалютнае супрацьпастаўляецца адноснаму, або рэлятыўнаму, — умоўнаму, якое залежыць ад тых або іншых умоў, мінучаму, часаваму. Старажытна-грэцкай філязофіяй абсалютнае тлумачылася як бок дасканаласьці, завершанасьці, самадастатковасьці й выяўлялася паняцьцямі «па прыродзе», «само па сабе», «у чыстым выглядзе»; яму супрацьпастаўлялася адноснае як залежнасьць ад іншага або што адносіцца да іншага.

Асабліва шырока тэрмін «абсалютнае» выкарыстоўваўся ў сярэднявечнай філязофіі, прычым у розных сэнсах. Пад абсалютным разумелася, у прыватнасьці: вольнае ад матэрыяльных умоў, ад выпадковасьці; прыкладнасьць да ўсякага быцьця; неабумоўленае; не зьвязанае з нейкімі чыньнікамі; вольнае ад разумовых абмежаваньняў.

У сучаснай філязофіі шматзначнасьць абсалютнага захавалася. Абсалютнае можа азначаць дасканалае, завершанае, унівэрсальнае, неабумоўленае, вольнае ад абмежаваньняў, а таксама невымоўнае, ня здольнае быць прадметам думкі, строгае, літаральнае, безумоўнае, якое не зьяўляецца сымбалічным або мэтафарычным. Напрыклад, «абсалютная ісьціна», «абсалютная прастора», «абсалютнае Эга», «абсалютная неабумоўленасць» і г.д.

Супрацьлегласьцю абсалютнасьці зьяўляецца адноснасьць.