Абульфаз Эльчыбэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Абульфаз Гадзіркулі аглы Эльчыбэй (азерб. Əbülfəz Qədirqulu oğlu Elçibəy, сапр. прозьвішча Аліеў; 24 чэрвеня 1938, с. Келекі, Ардубадзкі раён, Нахічэванская АССР, Азэрбайджанская ССР — 22 жніўня 2000, Анкара, Турцыя) — азэрбайджанскі дзяржаўны, палітычны і грамадзкі дзяяч, перакладчык, дысыдэнт, лідэр Народнага фронту Азэрбайджану, прэзыдэнт Азэрбайджану (1992—1993). Эльчыбей зрабіўся першым ўсенародна і дэмакратычна абраным прэзыдэнтам краіны. Але ў пэрыяд яго праўленьня краіна пагрузілася ў палітычную нестабільнасьць з пагаршэннем эканамічнага становішча, а пасьпяховыя ваенныя апэрацыі апынуліся цяжкімі паразамі ў Карабахскай вайне. Крызіс, выкліканы узброеным мяцежам у Гянджы, прывёў да самаадрачэння Прэзыдэнта ад кіраўніцтва краінай, а затым і да адстаўкі, якую вырашыў зыход ўсенароднага рэфэрэндуму.

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах