Абэль Агіляр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Абэль Агіляр
Абэль Агіляр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 студзеня 1985 (29 гадоў)
Багата, Калюмбія
Рост 185 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Тулюза
Нумар 21
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2005
2005—2010
2005
2007—2008
2008—2009
2009—2010
2010—2013
2012—2013
2013—
Дэпартыва Калі
Удынэзэ
Асколі
Хэрэс
Эркулес
Сарагоса
Эркулес
Дэпартыва Л-К
Тулюза
102 (3)
2 (0)
0 (0)
48 (3)
34 (9)
27 (4)
73 (4)
28 (3)
3 (0)
Нацыянальная зборная
2004— Калюмбія 40 (6)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
1 чэрвеня 2013.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
11 чэрвеня 2013.

Абэль Энрыке Агіляр Тапіяс (па-гішпанску: Abel Enrique Aguilar Tapias; нарадзіўся 6 студзеня 1985, Багата, Калюмбія) — калюмбійскі паўабаронца францускага клюбу «Тулюза» й нацыянальнай зборнай Калюмбіі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агіляр зьяўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі «Дэпартыва» з гораду Калі. У асноўным складзе клюбу ён дэбютаваў у 2002 годзе. У 2005 годзе ў складзе «Дэпартыва» Абэль стаў чэмпіёнам Калюмбіі. У тым жа годзе ён перайшоў у італьянскі «Ўдынэзэ» й быў адразу ж аддадзены ў арэнду ў клюб Сэрыі B «Асколі» з-за празмернай колькасьці ў клюбе легіянэраў, аднак з-за праблемаў з афармленьнем дакумэнтаў у «Асколі» знаходзіўся ўсяго месяц, не пасьпеўшы дэбютаваць за клюб.

Ва «Ўдынэзэ» Абэль ня здолеў зачапіцца за асноўны склад, што прывяло да сталага знаходжаньня ў розных клюбах у арэндзе. Пасьля сканчэньня кантракту з «Удынэзэ», гулец падпісаў сталы кантракт з «Эркулесам». Улетку 2012 году ён перайшоў у «Дэпартыва» Ля-Каруньня, і ўжо 20 жніўня ў матчы супраць «Асасуны» дэбютаваў за новую каманду[1]. На сёньня зьяўляецца гульцом францускай «Тулюзы».

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агіляр прымаў удзел у гульнях молаздевай зборнай Калюмбіі. А ў 2004 годзе быў уключаны ў заяўку зборнай Калюмбіі на ўдзел у Кубку Амэрыкі ў Пэру. На турніры Абэль забіў два галы. У матчы групавога этапу супраць гаспадароў першынства й 1/4 фіналу супраць зборнай Коста-Рыкі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Калюмбіі Дэпартыва:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]