Абэрдарскі хрыбет
| Абэрдарскі хрыбет | |
| Краіна | Кенія |
|---|---|
| Кантынэнт | Афрыка |
| Найвышэйшы пункт | гара Саціма (4001 м) |
| Даўжыня | 160 км |
| Геаграфічныя каардынаты | 0°25′0″ пд. ш. 36°38′0″ у. д. / 0.41667° пд. ш. 36.63333° у. д.Каардынаты: 0°25′0″ пд. ш. 36°38′0″ у. д. / 0.41667° пд. ш. 36.63333° у. д. |
|
Абэрдарскі хрыбет на мапе Кеніі
Абэрдарскі хрыбет
|
|
Абэрдарскі хрыбет (па-ангельску: Lord Aberdare Range) — горны хрыбет(be) ў Афрыцы, разьмешчаны ў цэнтры Кеніі, на поўнач ад яе сталіцы, Найробі.
Хрыбет ва ўсходняй экватарыяльнай Афрыцы доўжыцца на працягу 160 км па паўночнай частцы зямлі масаяў, паміж экватарам і 1° паўднёвай шыраты з ПнПнЗ на ПдПдУ і аддзяляецца далінай Гуазо-Ньіра ад гары Кенія на ўсходзе; сягае 4000 м вышыні.
Гара Кінангоп(en) на паўднёвым канцы горнага хрыбта дае пачатак тром рэкам: Гуазо, Ньіра, Урура (у ніжнім цячэньні — Гуазо Нярок), якая абмывае заходні схіл Абэрдарскага хрыбта і якая злучаецца на паўночным захадзе ад Кеніі з Гуазо-Ньіра і Гуазо-Амбоні, якая ўпадае ў возера Тана.
Абэрдарскі хрыбет быў адкрыты Дж. Томсанам на шляху да Кеніі, Кіліманджара і Вікторыя-Ньянца; ён перайшоў празь яго на паўночным канцы каля Лашаву і надаў яму імя.
У 1950 годзе на горным плято, утвораным хрыбтом, был створаны Абэрдарскі нацыянальны парк(en), які функцыянуе па сёньняшні дзень.
| Гэта — накід артыкула пра Кенію. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |