Абэрдын (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Абэрдын
AberdeenFC crest.png
Поўная назва Aberdeen Football Club
Мянушкі The Dons, The Reds, The Dandies
Заснаваны 1903
Горад Абэрдын, Шатляндыя
Стадыён Пітадры
Умяшчальнасьць: 22 199
Прэзыдэнт Ст’юарт Мілн
Галоўны трэнэр Дэрэк Макайнз
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2012—2013 8 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры

Абэрдын (па-ангельску: Aberdeen Football Club, яшчэ вядомыя як The Dons, The Dandies і The Reds) ― шатляндзкі прафэсійны футбольны клюб з гораду Абэрдын. Клюб выступае ў шатляндзкай Прэм’ер Лізе й зьяўляецца адным з самых пасьпяховых клюбаў у краіне, чатыры разы станавіўся чэмпіёнам Шатляндыі й сем разоў перамагаў у кубку краіны.

Клюб быў заснаваны ў 1903 годзе ў выніку аб’яднаньня трох клюбаў з Абэрдына. Але ажно да самых 50-х гадоў клюб ня меў ніводнага тытулу, пакуль не дабіўся посьпеху ў 1947 годзе пад кіраўніцтвам выбітнага трэнэру Дэйва Галідэю. Але найбольшых посьпехаў клюб займеў падчас працы Алекса Фэргюсана ў 80-х гадох, на пасадзе галоўнага трэнэру, калі абэрдынцы тры разы станавіліся чэмпіёнамі Шатляндыі, чатыры разы перамагалі ў Кубку Шатляндыі й аднойчы ў Кубку Лігі. На міжнароднай арэне Фэргюсан прывёў клюб да двух тытулаў: уладальнікаў Кубка ўладальнікаў кубкаў і Супэркубку УЭФА ў 1983 годзе. «Абэрдын» таксама зьяўляецца апошнім на гэты час клюбам ня з Глазга, які перамагаў у чэмпіянаце Шатляндыі.

Хатнія гульні клюб праводзіць на стадыёне «Пітадры» з часоў свайго заснаваньня. Арэна месьціць 22 199 гледачоў, усе месцы знаходзяцца пад дахам. «Пітадры» зьяўляецца першым стадыёнам у сьвеце, дзе была ўпершыню ўжыта тэхнічная зона, якая была распрацавана Дональдам Колманам. Клюбнымі колерамі зьяўляюцца чырвоны й белы з 1939 году, дагэтуль клюб выкарыстоўваў чорны й залацісты колеры.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад каманды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 30 студзеня 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Шатляндыі Бр Джэймі Лэнгфілд 1979
2 Сьцяг Ірляндыі Аб Джо Шонэсі 1992
3 Сьцяг Шатляндыі Аб Кларк Робэртсан 1993
4 Сьцяг Шатляндыі Аб Расэл Андэрсан (капітан) 1978
5 Сьцяг Шатляндыі Аб Эндру Кансыдайн 1987
6 Сьцяг Шатляндыі Аб Марк Рэйналдс 1987
7 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Нап Кальвэн Заля 1984
8 Сьцяг Ірляндыі ПА Ўіла Флад 1985
9 Сьцяг Ангельшчыны Нап Скот Вэрнон 1983
10 Сьцяг Паўночнай Ірляндыі Нап Найл Макгін 1987
11 Сьцяг Ірляндыі ПА Джоні Гэйс 1987
14 Сьцяг Шатляндыі Нап Кэмі Сьміт 1995
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15 Сьцяг Шатляндыі ПА Бары Робсан 1978
16 Сьцяг Шатляндыі ПА Пітэр Паўлет 1991
17 Сьцяг Ірляндыі Нап Эдам Руні 1988
18 Сьцяг Шатляндыі ПА Нікі Лоў 1992
20 Сьцяг Ангельшчыны Бр Нікі Ўівэр 1979
22 Сьцяг Шатляндыі ПА Раян Джэк 1992
24 Сьцяг Шатляндыі Нап Дэклан Макманус 1994
26 Сьцяг Шатляндыі ПА Крэйг Стоўры 1996
28 Сьцяг Ангельшчыны Аб Элан Тэйт (ар. «Сўонсі Сіці») 1982
29 Сьцяг Ангельшчыны Аб Шалеам Логан (ар. «Брэнтфард») 1988
30 Сьцяг Ірляндыі Бр Дэні Роджэрз
35 Сьцяг Шатляндыі ПА Крэйг Марэй 1994

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Абэрдын (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў