Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі (АДС) — кааліцыя палітычных партыяў у Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У лістападзе 2004 году ў Летуве прадстаўнікамі Эўрапейскай кааліцыі і Народнай кааліцыі «5+» было падпісана пагадненьне аб утварэньні Аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі (АДС) і іх Палітычнай рады.

2627 траўня 2007 году адбыўся Кангрэс дэмакратычных сіл Беларусі. На ім была прынятая «Малая Канстытуцыя Беларусі», «Эканамічная плятформа» і «Стратэгія дэмакратычных сіл Беларусі». Сустаршынямі АДС былі абраныя тагачасны лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка (адказны за інфармацыйна-мабілізацыйную і міжнародную працу), лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька (адказны за распрацоўку пазытыўнай альтэрнатывы), лідэр Партыі камуністаў Беларускае Сяргей Калякін (адказны за структурнае будаўніцтва), лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч (адказны за выбарчыя кампаніі). У Палітычную Раду АДС увайшлі прадстаўнікі буйных партыяў Беларусі, грамадзкага сэктара, творчай інтэлігенцыі, прадпрымальнікаў.

9 сакавіка 2008 году «Малады Фронт», спасылаючыся на ідэйнае і структурнае разьяднаньне суб’ектаў АДС[1], выйшаў са складу гэтае кааліцыі[2].

27 кастрычніка 2008 году «Эўрапейская кааліцыя» заявіла пра спыненьне дзеяньня дамовы аб утварэньні АДС, матывуючы гэта адыходам часткі суб’ектаў АДС ад прынцыпаў фармаваньня кааліцыі[3].

Суб’екты АДС[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]