Аб’яднаньне гомасэксуальных работнікаў Microsoft

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аб’яднаньне гомасэксуальных работнікаў Microsoft (па-ангельску: Gay and Lesbian Employees at Microsoft, скарочана GLEAM) — аб’яднаньне геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і транссэксуалаў, якія працуюць у кампаніі Microsoft. Аб’яднаньне GLEAM зьявілася ў 1980-х як прыватны сьпіс адрасатаў. Члены гэтага сьпісу пасьпяхова правялі кампанію, накіраваную на тое, каб пытаньне аб сэксуальнай арыентацыі было ўключанае ў антыдыскрымінацыйную палітыку Microsoft у 1989 годзе.

Дзейнасьць арганізацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1997 годзе лідэры групы заяўлялі, што гамафобныя праявы ў Microsoft здараюцца, але відавочная прадузятасьць сустракаецца вельмі рэдка. GLEAM таксама дамаглося таго, каб Microsoft прапанавала страхоўку і іншыя віды матэрыяльных дапамог партнёрам аднолькавага полу, якія пражываюць сумесна. Лабіраваньне ўзмацнілася пасьля таго, як фірма Lotus Software падала гэтыя віды матэрыяльных дапамог сваім работнікам. Microsoft дадала гэтыя віды матэрыяльных дапамог у 1993 годзе[1].

GLEAM стала больш фармальна арганізаваным ў 1993 ў рамках Кансультатыўнага Савета Microsoft па разнастайнасьці, разам з аб’яднаньнем чарнаскурых у Microsoft, аб’яднаньнем жанчын Hoppers, і іншымі падобнымі аб’яднаньнямі. Пазьней GLEAM дамаглася ад Microsoft таго, каб тая дадала палавую ідэнтычнасьць і яе выраз у сваю антыдыскрымінацыйнай палітыку ў красавіку 2005 і ў 2006 годзе, каб значна павялічыць выдаткі на мэдыцынскае страхаваньне, каб яно ўключала ў сябе выдаткі на правядзеньне апэрацыяў па зьмене полу, і некаторыя іншыя віды падобных хірургічных апэрацыяў. Кампанія за правы чалавека, амэрыканская арганізацыя па абароне правоў ЛГБТ, зьмяніла Карпаратыўны Індэкс Роўнасьці Microsoft на 100%, тым самым зрабіўшы Microsoft лідэрам. Карпаратыўны Індэкса Роўнасьці — гэта набор паказчыкаў, якія выкарыстоўваюцца кампаніяй за правы чалавека для вымярэньня дасягненьня якой-небудзь кампаніяй мэтаў нэўтралітэту ў дачыненьні да палавых адрозьненьняў на працоўным месцы. Таксама Microsoft была плятынавым фундатарам гей-параду ў Сіэтле — найбуйнейшым горадзе штата Вашынгтон.

Заканадаўства штата Вашынгтон аб правах гомасэксуалаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

GLEAM таксама націснула на Microsoft, каб тая гарантавала сваю падтрымку заканадаўства аб абароне правоў гомасэксуалаў у штаце Вашынгтон. Падчас заканадаўчых слуханьняў Білі штата Вашынгтон № 1515, які распаўсюджваў б дзеяньне бягучага антыдыскрымінацыйнага заканадаўства на людзей зь нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй, два работнікі Microsoft выступалі як прыватныя асобы. Кансэрватыўная рэлігійная група выкарыстала гэтую акалічнасьць, каб сьцьвярджаць, што Microsoft актыўна падтрымлівала гэта заканадаўства як арганізацыя і запатрабавала, каб Microsoft спыніла яго падтрымку.

У лісьце па электроннай пошце ад 22 красавіка 2005, галоўны выканаўчы дырэктар кампаніі Стыў Балмэр растлумачыў супрацоўнікам Microsoft, што ў мінулым годзе кампанія вырашыла засяродзіць намаганьні на лабіяваньні пытаньняў, якія маюць большае дачыненьне да яе асноўнага бізнэсу (напрыклад, кампутарная канфідэнцыяльнасьць). У гэтым жа лісьце ён пацьвердзіў абавязацельствы кампаніі па адносінах да сэкс-меншасьцяў і рэкамэндаваў індывідуальным акцыянэрам займацца гэтай праблемай, але сказаў, што пры гэтым ні адзін з бакоў не павінен прадстаўляць сваю пазыцыю як пазыцыю Microsoft.

У адказ на гэта, праз 7 дзён, савет дырэктараў GLEAM даслаў ліст па электроннай пошце, у якім прапанаваў Microsoft распачаць розныя крокі ў пэўны час, якія б аднавілі яе рэпутацыю ў грамадзтве і «недахоп даверу», выкліканага лістом Балмэра ад 22 красавіка 2005 г. Сярод іншага прапаноўвалася, каб Microsoft прызнала, што яе нэўтральная пазыцыя была памылкай (уключаючы прапанаваны прэс-рэліз, які прапаноўвалася выпусьціць у сямідзённы тэрмін) і зрабіць GLEAM сваім партнёрам, паколькі «экспэрты па сутнасьці праблемы» працягнулі руку ЛГБТ-супольнасьці, пачаўшы 60-дзённы пэрыяд «інтэнсіўных кансультацый». У падтрымку гэтай пэтыцыі супрацоўнікаў, якія прасілі Microsoft падтрымаць гэтыя прапановы, было сабрана 1700 подпісаў.

Гэты зварот прайшло ў наступную заканадаўчую сэсію (2006) пад кіраўніцтвам адкрытага гея, сэнатара ад рэспубліканскай партыі, Эда Мюрэя, выбранага па 43-й выбарчай акрузе. На выбарах 2006 году выбаршчыкі 43 выбарчай акругі зноў абралі Эда Мюрэя ў Сэнат Штата Вашынгтон. 15 верасьня 2009 Microsoft сумесна з кампаніямі Boeing, Nike, Puget Sound Energy, RealNetworks і Vulcan публічна абвясьціла аб сваёй падтрымцы рэфэрэндуму 71, накіраванага на заканадаўчую абарону сумеснага пражываньня аднаполых пар у штаце Вашынгтон[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]