Авалён
Авалён (па-ангельску: Avalon, па-лацінску: Insula Avallonis) — мітычны востраў з дойдзеных да нас францускіх і ангельскіх апрацовак кельцкіх легендаў. На Авалёне быў перапахаваны легендарны кароль Артур; у іншых варыянтах легенды: Авалён — месца прыбыцьця Фэі Морганы. На Авалёне выхоўвалася фэя Мэлюзіна.
Як клясычны элемэнт Артураўскага цыклю, Авалён упершыню зьяўляецца ў Гальфрыда Монмуцкага ў «Гісторыя каралёў Брытаніі». Згодна з хронікай Гальфрыда, на гэтай высьпе быў выкаваны меч Артура, а потым і сам кароль быў перавезены туды дзеля вылячэньня пасьля сваёй апошняй бітвы. Далейшае разьвіцьцё вобраза Авалёна атрымоўвае ў «Прароцтвах Мэрліна» таго ж Гальфрыда, дзе амаль увасабляецца па свайму апісаньню антычным «Выспам блаславёных».
Згодна з сучасным тлумачэньнем, міт аб Авалёне — водгалас дахрысьціянскіх паданьняў аб «Выспах блаславёных», які атаясамліваўся з паўвыспай Авалён у Валіі, — сьвятым для кельтаў.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
| Артурыяна | |
|---|---|
| Галоўныя пэрсанажы | |
| Рыцыры круглага стала | |
| Чарадзеі | |
| Іншыя пэрсанажы | |
| Геаграфічныя пункты | |
| Легендарныя прадметы | |