Авен (знак задыяку)
| Знак | Пэрыяд (прыкладна) | |
|---|---|---|
| Авен | 21 сакавіка — 20 красавіка | |
| Цялец | 21 красавіка — 20 траўня | |
| Блізьняты | 21 траўня — 21 чэрвеня | |
| Рак | 22 чэрвеня — 22 ліпеня | |
| Леў | 23 ліпеня — 23 жніўня | |
| Панна | 24 жніўня — 23 верасьня | |
| Шалі | 24 верасьня — 23 кастрычніка | |
| Скарпіён | 24 кастрычніка — 22 лістапада | |
| Стралец | 23 лістапада — 21 сьнежня | |
| Казярог | 22 сьнежня — 20 студзеня | |
| Вадаліў | 21 студзеня — 20 лютага | |
| Рыбы | 21 лютага — 20 сакавіка |
Авен — Знак задыяку, адпаведны сектару экліптыкі ад 0° да 30° лічачы ад кропкі вясновага раўнадзенства.
Сонца праходзіць знак Авена прыблізна з 21 сакавіка па 20 красавіка. Гэта пэрыяд, калі дзень становіцца больш ночы, з кожным днём цеплыні становіцца ўсё больш і больш, і прырода актыўна расквітае, калі прырода ўваходзіць у новы жыцьцёвы цыкл. Таму знак Авена асацыююць з вясной, пачаткам новага, неабмежаванай воляй, натуральнасьцю, самавыяўленьнем.
У бізнэсе Авен - пэрыяд калі рынак вольны і любая ініцыятыва не сустракае перашкод, гэты час спрыяе любым дзівацкім праэктам.
Псыхалягічныя характарыстыкі Авена адпавядаюць гэтаму пэрыяду. Авен - безразважны першапраходзец, захоплены энтузіяст, эгаістычны, ён кахае поўную волю і не трывае перашкод. Авен вельмі таленавіты, ён усё лёгка схоплівае, ён паводзіць сябе проста і натуральна. Аднак ён не пераносіць цяжкасьцяў, абмежаваньняў, абавязальніцтваў, і сустрэўшыся з першай перашкодай можа стаць капрызным і сумным.
Энэргія Авена - захопленага першаадкрывальніка - падае па меры пасоўваньня да канца знака. Калі Сонца находзіцца ў першых градусах Авена, нараджаюцца геніяльныя паэты, мастакі, музыкі. Калі Сонца находзіцца ў апошняй дэкадзе Авена, нараджаюцца палітыкі.
Авен - прыстанак Марсу (а таксама Плютона, гэтыя планеты зьяўляюцца аканомамі. Вэнэра находзіцца ў Авене ў выгнаньні. Сонца знаходзіцца ў экзальтацыі. Сатурн находзіцца ў падзеньні.
Стыхія цяпла, кардынальны крыж.
У пачатку знака Авен нарадзіліся людзі, якасьці Авена ў якіх выяўленыя найболей моцна: