Авэрэйсэл
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Авэрэйсэл Overijssel |
|
| Герб | Сьцяг |
| Гімн: Aan de rand van Hollands gouwen | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Нідэрлянды |
| Статус | Правінцыя |
| Найбольшы горад | Энсхэдэ |
| каралеўскі камісар | Анк Бяйлэвэлд (Ank Bijleveld) |
| Насельніцтва (2009) |
1,130 млн. (7-е месца) |
| Шчыльнасьць | 340 чал./км² |
| Канфэсійны склад | Пратэстанты 29% каталікі 26% |
| Плошча | Суша 3,327 км² Вада 94 км² (4-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Авэрэйсэлу | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Код ISO 3166-2 | OV |
| [www.overijssel.nl Афіцыйны сайт] | |
Авэрэ́йсэл (па-нідэрляндзку: Overijssel, па-ніжненямецку: Oaveriessel) - правінцыя ў цэнтральна-ўсходнім раёне Нідэрляндаў. Адміністрацыйны цэнтар правінцыі - места Зволэ, аднак найбуйнейшым местам зьяўляецца Энсхэдэ. Насельніцтва правінцыі сягае 1130,380 жыхароў (па стане на 30.11.2009).
Геаграфія [рэдагаваць]
Авэрэйсэл мяжуе з Нямеччынай на ўсходзе, Гелдэрляндам на поўдні, Флеваляндам на захадзе, Фрысьляндам і Дрэнтэ на поўначы. Авэрэйсэл складаецца з трох рэгіёнаў: Коп ван Авэрэйсэл (Kop van Overijssel), Саланд (Salland) ды (Twente).
Найвышэйшым пунктам правінцыі зьяўляецца гара Танкенберг (Tankenberg) - 89 м., найніжэйшы - полдэр Мастэнбрук (Mastenbroek Polder) - 2 м. ніжэй за ўзровень мора.
Найважнейшыя рэкі: Эйсэл, Звартэ Ватэр, Авэрэйсэлсэ Вэхт.
Этымалёгія назвы [рэдагаваць]
У 1528 імя Авэрэйсэл упершыню было ўжыта ў дачыненьні да сучаснае правінцыі. Назва паходзіць ад лацінскага Transysla/Transisalania, што літаральна значыць "Землі па рацэ Эйсэл".
Спасылкі [рэдагаваць]
|
|||||