Авёс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Авёс дзікі
Avena sativa

Авёс (па-лацінску: Avena L.) — род аднагадовых травяністых расьлінаў сямейства злакаў.

Зьмест

[рэдагаваць] Біялёгія

Каля 30 відаў, пашыраных у Эўразіі, Паўночнай Афрыцы, Амэрыцы, Аўстраліі. Кармавыя травы, збожжавыя культуры, ёсьць пустазельныя віды. У Беларусі культывуецца авёс пасяўны яравы і азімы (каштоўная харчовая і кармавая культура; вядомы прынамсі з VII стагодзьдзя), 2 віды — авёс шчаціністы і аўсюк — дзікарослыя (пустазельле ў пасевах яравых культур). Авёс пасяўны — вільгацелюбівая, непатрабавальная да цяпла расьліна. Вышыня 70 – 110 см. Лісьце лінейнае, кветкі двухполыя, суквецьце — мяцёлка, плод — апушаная зярняўка. Вэгетацыйны пэрыяд 85 – 115 сутак. Самаапыляльнік. Асноўная зернефуражная культура. Пажыўнасьць 1 кг зерня аўсу прынятая за кармавую адзінку.

[рэдагаваць] Гісторыя

Авёс — адна з галоўных культур у старажытных славян, якая адыгрывала найважнейшую ролю ў харчаваньні. Акультураны пазьней за іншыя злакі (каля 1000 году да н.э.), авёс меў невысокую рэпутацыю ў народаў Міжземнамор'я, егіпцян, грэкаў, рымлянаў, які лічылі яго непрыдатным для спажываньня чалавекам і выкарыстоўвалі амаль выключна як фураж. У цэлым такое стаўленьне да аўсу захавалася да нашых дзён: толькі каля 5% сусьветнага ўраджаю аўсу спажываецца ў ежу людзьмі. У апошнія гады авёс усё часьцей выкарыстоўваецца як паліва для ацяпленьня індывідуальных дамоў. Аднак у народаў поўначы Эўропы (кельтаў, германцаў, балтаў і славян) авёс заўжды шанаваўся значна вышэй. Талакно (або мілта), аўсяны кісель (важная рытуальная страва), жур, цэжа і аўсяныя бліны-цадавікі з глыбокай старажытнасьці да пачатку XX стагодзьдзя складалі істотную частку рацыёну.

Авёс таксама выкарыстоўваўся ў піваварстве: дадатак аўсянай мукі надае піву саладкавы смак і крыху «масьляністы» характар. Да XIII стагодзьдзя піва з аўса было самым распаўсюджаным у Еўропе, асабліва ў бедных пластоў насельніцтва. У інвэнтары маёнтка Смаргонь 1621 году пераважаюць менавіта аўсяныя солады; у броварах Гомельскага павету ў 1856 годзе авёс быў другім пасьля ячменю піваварным збожжам.

[рэдагаваць] Уласьцівасьці

Зерне аўсу мае 9 – 19,5 % бялку, 21 – 55 % крухмалу, 7 – 24 % клятчаткі, 2 – 11 % тлушчу, вітаміны, мінэральныя солі. Яго перапрацоўваюць на крупы, муку, талакно.

[рэдагаваць] Выкарыстаньне

Аўсяныя крупы выпрацоўваюцца з аўсу ў выглядзе ўласна аўсянай крупы (нядробненай і расплюшчанай), крупаў-камячкоў «Геркулес» і высокапажыўнай мукі-талакна, выкарыстоўваюцца для прыгатаваньня супоў, супоў-пюрэ, слізістых супоў, каш, біточкаў, кісялёў. Аўсяныя крупы багатыя бялком (11,9 %), а па ўтрыманьні тлушчу пераўзыходзяць усе іншыя віды крупаў (5,8 %). Тлушч у іх не прагаркае дзякуючы наяўнасьці ў аўсе антыакісляльных рэчываў.


Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Авёссховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады