Авёс пасяўны
| Авёс пасяўны | |
Авёс пасяўны Avena sativa |
|
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Расьліны |
| Сямейства | Каласьнічныя |
| Род | Аднагадовыя травяністыя |
| Від | Авёс |
| Падвід | пасяўны |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Avena sativa | |
Авёс пасяўны (па-лацінску: Avena sativa) — род аднагадовых травяністых расьлінаў сямейства каласьнічных. Каштоўная кармавая й харчовая культура.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Авёс пасяўны вырошчваецца з 2 стагодзьдзя да н.э., на тэрыторыі Беларусі з'явіўся ў 7 стагодзьдзі н.э. Спачатку быў пустазельлем у пасевах пшаніцы, ячменю й іншых кульутрных расьлін.[1] Пры пашырэньні на Поўдзень як больш халодаўстойлівы стаў ужывацца ў чыстых пасевах.
Біялёгія [рэдагаваць]
Расьліна добра расьце на аэраваных дзярнова-падзолістых супяшчаных і лёгкасугліністых глебах. У севазваротах сеецца пасьля ўгноенных азімых збожжавых, лёну, зернебабовых і прапашных культураў.
- Тэрміны сяўбы самыя раньнія - як толькі пасьпее глеба.
- Спосаб сяўбы - вузкарадковы.
- Сярэдняя ўраджайнасьць - 2,3-2,5 т/га (найвялікшае - 7 т/га).[1]
На значных плошчах высяваецца на корм у сумесі з лубімам, вікай, гарохам і іншымі культурамі.
Раянаваныя сарты:[1]
- Надзейны
- Кондар
- Эрбграф
- Эндспурт
Асноўныя шкоднікі аўса пасяўнога:
- Швэдзкая муха
- Збожжавыя блохі
- Чаромхава-каласьнічная тля
- Каласьнічныя трыпсы
Асноўныя хваробы:[1]
- Карончатая й сьцябловая ржа
- Пыльная й цьвёрдая галаўня
- Буры (чырвоны) бактэрыёз
- Аліўкавая плесьня
- Мучністая раса
Вонкавы выгляд [рэдагаваць]
Вышыня расьліны 70 – 110 см. Вэгетацыйны пэрыяд 85 – 115 сутак. Самаапыляльнік. Вільгацелюбівая, непатрабавальная да цяпла расьліна: усходы пераносяць кароткатэрміновыя замаразкі да -7С - -8С. Квіце ў ліпені.[1]
Уласьцівасьці [рэдагаваць]
Зерне мае бялку 9%-15,7%, крухмалу 21%-25%, абалоніны 7%-24%, тлушчу 2%-11%, вітаміны й мінэральныя солі.[1]
Выкарыстаньне [рэдагаваць]
Зерне перапрацоўваюць на крупы, муку, талакно. Аўсяную салому, зялёную масу, сена, сілас скормліваюць жывёле.
Пажыўнасьць 1 кг зерня аўса прынята за кармавую адзінку.
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Авёс пасяўны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў