Авіля
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
А́віля (па-гішпанску: Ávila) — горад у Гішпаніі, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Знаходзіцца на правым беразе ракі Адаха, прытоку ракі Дуэра. Горад разьмешчаны за 110 км на паўночны захад ад Мадрыда і на вышыні 1128 м над узроўнем мора і тым самым зьяўляецца самай высока разьмешчанай сярод сталіц гішпанскіх правінцыяў. Разам з Таледа і Сэговіяй зьяўляецца вядомым турыстычным цэнтрам у навакольлях гішпанскай сталіцы. Яго гістарычны цэнтар ўключаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Авіля — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў