Авінішчанскае ўзвышша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Авінішчанскае ўзвышша — узвышша, разьмешчанае на паўночным усходзе Цьвярской вобласьці ў басэйне Волгі. Назва зьвязаная зь вёскай Авінішча Весьягонскага раёну. У кнігах савецкага часу згадваецца як Усходне-Калінінскае ўзвышша.

Узвышша выцягнутае з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход прыкладна на 100 кілямэтраў. Ахоплівае тэрыторыі Весьягонскага, Краснахолмскага, Малокаўскага і Сандоўскага раёнаў, а таксама тэрыторыі Ўсьцюжанскага раёну Валагодзкай вобласьці і інш. Найвышэйшы пункт — 267 м, разьмешчаны зблізку закінутай вёскі Пападзіна.