Агародніцкі сельсавет (1940—1962)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Агаро́дніцкі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Цэнтрам сельсавету была вёска Агароднікі. У пэрыяд 1962—1964 гадоў існаваў пад назвай 1-ы Агародніцкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сельсавет быў утвораны 12 кастрычніка 1940 году. На момант утварэньня ў склад сельсавету ўваходзілі 9 паселішчаў (361 двор, 2004 жыхары), на яго тэрыторыі працавалі 4 пачатковыя школы, 7 ветраных млыноў. 17 красавіка 1962 году, калі да Камянецкага раёну быў далучаны Агародніцкі сельсавет скасаванага Высокаўскага раёну, перайменаваны ў 1-ы Агародніцкі сельсавет. 14 красавіка 1964 году сельсавет скасаваны, а яго тэрыторыя далучаная да Дзьмітравіцкага сельсавету.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]