Агата Крысьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Агата Крысьці
Agatha Christie
Мэмарыяльная дошка ў гонар Агаты Крысьці
Мэмарыяльная дошка ў гонар Агаты Крысьці
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Agatha Mary Clarissa Miller
Нарадзілася 15 верасьня 1890
Торкі, Ангельшчына
Памерла 12 студзеня 1976
Ўолінгфорд, Ангельшчына
Грамадзянства Вялікабрытанія
Сужэнец Q454442
Дзеці Q4351694
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца
Жанр дэтэктыў, раман
Мова ангельская
Wikisource-logo.svg Творы ў Вікікрыніцах
Творы на сайце Knihi.com

Агата Мэры Кларыса Малоўэн, (па-ангельску: Agatha Mary Clarissa, Lady Mallowan), пры нараджэньні Мілер (па-ангельску: Miller), больш вядомая паводле прозьвішча мужа як Агата Крысьці (15 верасьня 1890, Торкі, Ангельшчына12 студзеня 1976, Ўолінгфорд, Ангельшчына) — ангельская пісьменьніца. Сусьветна вядомая аўтарка дэтэктыўнай прозы.

Дэбютавала раманам «Таямнічая гісторыя» (1920). Шматлікія раманы (больш за 60) «Пуаро расьсьледуе» (1924), «Таямніца камінаў» (1925), «Забойства Роджэра Экрайда» (1926), «Усходні экспрэс» (1934), «Забойства па алфавіце» (1936), «Сьмерць на Ніле» (1937), «Дзесяць негрыцянят» (1939), «Н або М?» (1941), «Труп у бібліятэцы» (1942), «Крывая хаціна» (1949), «Кот сярод галубоў» (1959) і іншыя, п’есы «Пастка», «Сьведка абвінавачаньня» (абедзьве 1954), «Бледны конь» (1961), «Трэцяя» (1966) і іншыя напісаны ў жанры гэтак званага інтуітыўнага дэтэктыва. Злачынства ў іх выкрываецца не з дапамогай фактаў і рэчавых доказаў, а дзякуючы выключнай псыхалягічнай праніклівасьці й незвычайнай назіральнасьці герояў — Джэйн Марпл і прафэсійнага вышукніка Эркюля Пуаро. Творам Агаты Крысьці ўласьцівы тонкі гумар, дакладнасьць дэталяў у абмалёўцы калізіяў і пэрсанажаў. За літаратурную творчасьць ёй быў нададзены шляхетны тытул.

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Нябожчыкава люстэрка // Замежны дэтэктыў. Мн., 1988.
  • Апавяданьні // Замежны дэтэктыў. Мн., 1991.