Аграхімія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Аграхімія, агранамічная хімія (грэч. agros поле + chēmeia навука пра склад і будову рэчываў) — навука пра жыўленьне расьлін, выкарыстаньне ўгнаеньняў і хімічных сродкаў у земляробстве, пра хімічныя працэсы, што адбываюцца ў глебе і расьлінах пад уплывам угнаеньняў і павышаюць ураджай, паляпшаюць якасьць сельгаспрадукцыі. Аграхімія належыць да прыродазнаўчых навук і шчыльна зьвязаная з хіміяй, глебазнаўствам, фізыялёгіяй і біяхіміяй расьлінаў.