Агрэгатны стан
Агрэга́тны ста́н — стан рэчыва, які характарызуецца вызначанымі якаснымі ўласьцівысьцямі — здольнасьцю ці няздольнасьцю захоўваць аб'ём і форму, наяўнасьцю ці адсутнасьцю дальняга і бліжняга парадку і іншымі. Зьмяненьне агрэгатнага стану суправаджаецца скачкаабразным зьяненьнем свабоднай энэргіі, энтрапіі, шчыльнасьці і іншых асноўных фізычных уласьцівасьцяў[1]. Агрэгатны стан — выніка фазавага пераходу.
У сучаснай фізыцы выдзяляюць наступныя агрэгатныя станы: цьвёрдае цела, вадкасьць, газ і плазма (раней ім адпавядалі 4 стыхіі (першаэлемэнты): Зямля, Вада, Паветра, Агонь.
Цьвёрдае і вадкія станы рэчыва адносяцца да кандэнсаваных станаў — атамы альбо малекулы рэчыва ў іх знаходзяцца настолькі шчыльна адзіна да аднаго, што яны няздольныя рухацца свабодна.
Зьмяненьне агрэгатнага стану — тэрмадынамічныя працэсы, якія зьяўляюцца фазавымі пераходамі. Выдзяляюць наступныя іх разнавіднасьці: з цьвёрдага ў вадкае — плаўленьне; з вадкага ў газападобнае — выпарэньне і кіпеньне; з цьвёрдага ў газападобнае — сублімацыя; з газападобнага ў вадкае ці цьвёрдае — кандэнсацыя. Адметнай асаблівасьцю зьяўляецца адсутнасьць рэзкай граніцы перахода да плазмавага стану.
Паняцьце агрэгатнага стану дастаткова ўмоўнае — існуюць аморфныя целы, якія захоўваюць структуру вадкасьці і валодаюць невялікай цякучасьцю; высокаэлястычныя станы некаторых палімераў, якія ўяўляюць нешта сярэдняе паміж шклоабразным і вадкім станам, вадкія крышталы і іншыя. Таксама існуюць плыўныя пераходы паміж некаторымі агрэгатнымі станам. Зь іншага боку варта адзначыць наяўнасьць некалькіх розных станаў цьвёрдых целаў, накшталт, графіта, алмаза і вугля, якія адносяцца да аднаго агрэгатнага стану (алятрапія). Для апісаньня розных агрэгатных станаў у фізыцы часьцей выкарыстоўваецца больш шырокае паняцьце фазы.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Агрегатные состояния вещества // Большая советская энциклопедия. (рас.)
| Гэта — накід артыкула па фізыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |