Агульнаадукацыйны ліцэй імя Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага (Дарагічын)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Агульнаадукацыйны ліцэй імя Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага ў Дарагічыне
Liceum Ogólnokształcące im. J.I.Kraszewskiego w Drohiczynie
Заснаваны 1919
Дырэктар Дарота Кавальчук[1]
Тып агульнаадукацыйны ліцэй
Адрас Польшча, 17-312, Дарагічын, Варшаўская 51
Геаграфічныя каардынаты 52°24′7″ пн. ш. 22°38′55″ у. д. / 52.40194° пн. ш. 22.64861° у. д. / 52.40194; 22.64861Каардынаты: 52°24′7″ пн. ш. 22°38′55″ у. д. / 52.40194° пн. ш. 22.64861° у. д. / 52.40194; 22.64861
Тэлефон +48 856557005
Факс +48 856557005
Эл. пошта lo_drohiczyn@home.pl
Сайт http://www.lo-drohiczyn.home.pl/
Агульнаадукацыйны ліцэй імя Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага ў Дарагічыне на мапе Польшчы
Агульнаадукацыйны ліцэй імя Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага ў Дарагічыне
Агульнаадукацыйны ліцэй імя Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага ў Дарагічыне
Агульнаадукацыйны ліцэй імя Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага ў Дарагічыне

Агульнаадукацы́йны ліцэ́й імя Ю́зэфа Ігна́цыя Крашэ́ўскага (па-польску: Liceum Ogólnokształcące im. J.I.Kraszewskiego w Drohiczynie) — адукацыйная ўстанова ў Дарагічыне, якая знаходзіцца на вуліцы Варшаўскай, 51. Названая ў гонар польскага пісьменьніка Юзэфа Крашэўскага.

Інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Знаходзіцца па адрасе вул. Варшаўская, 51. У склад установы, акрамя агульнаадукацыйнага ліцэю імя Крашэўскага, уваходзіць пачатковая школа імя маршалка Юзэфа Пілсудзкага і гімназія імя Яна Паўла II[2].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дакладная дата зьяўленьня ў Дарагічыне адукайнае ўстановы невядомая. Аднак у рэестрах Кракаўскае акадэміі XVI стагодзьдзя згадваюцца 8 вучняў з Дарагічыну.

У 1667 року езуіты заняліся расшырэньнем існай тут парафіяльнае школы, у 1747 школа атрымала мураваны будынак і афіцыйную назву Kolegium Drohiciensis. У 1774 року школу па езуітах перанялі піяры, аднак у выніку рэпрэсіяў пасьля здушэньня Лістападаўскага паўстаньня ў 1832 року яна зачыненая расейскімі ўладамі.

Пасьля здабыцьця Польшчай незалежнасьці ў Драгічыне паўстала прыватная гімназія імя Ігнацыя Падзярэўскага, вядомага ўжо на той час кампазытара і тымчасовага прэм’ер-міністра Польшчы. 1 верасьня 1919 пачаўся першы навучальны рок, а ў 1921 гімназія стала дзяржаўнай чатырохкляснай і атрымала імя Ганны Ябланоўскай. У 1933-34 навучальным року да гімназіі і 4-хкляснай пачатковай школы дадаўся двухгадовы ліцэй імя Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага. У 1940, ужо ў складзе БССР, уведзеная 10-гадовая адукацыя. Пасьля акупацыі Беларусі Нямеччынай у 1941—1944 дзейнічала падпольнае навучаньне.

Па вайне дзейнасьці школы адноўленая. У 1948-49 навучальным року ўсе тры ўстановы аб’яднаныя ў Агульнаадукацыйную школу пачатковай і ліцэйнай ступеняў. У 1954 школа была зачыненая, у будынку пачала дзейнічаць вучэльня мэталістаў (польск. Metalowa Szkoła Zawodowa). Аднак ужо праз 3 рокі дзякуючы намаганьням грамадзкасьці сярэдняя школа (а з 1968-68 — агульнаадукацыйны ліцэй) у Дарагічыне аднавіла сваю дзейнасьць.

У 1969 року, на 50-рочча дзейнасьці школы, ліцэй атрымаў ад былых выпускнікоў штандар. Акрамя таго, ліцэю было прысвоенае імя Юзэфа Крашэўскага. У 1989 на 70-рочча ў ліцэі была адчыненая памятная дошка памяці палеглых у II сусьветнай вайне настаўнікаў і выхаванцаў.

У 1998 року ліцэй атрымаў новы будынак па вул. Варшаўскай, 51.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Grono pedagogiczne 2011/2012 (пол.) Liceum Ogólnokształcące im. J.I.Kraszewskiego w Drohiczynie Праверана 27 траўня 2012 г.
  2. ^ Statut Zespołu Szkół w Drohiczynie (пол.) Liceum Ogólnokształcące im. J.I.Kraszewskiego w Drohiczynie Праверана 27 траўня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]