Агульная тэорыя рэлятыўнасьці
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Альбэрт Айнштайн — аўтар агульнай тэорыі рэлятыўнасьці (1921 год)
Агульная тэорыя рэлятыўнасьці (АТР; па-нямецку: allgemeine Relativitätstheorie) — геамэтрычная тэорыя прыцягненьня, якая разьвівае спэцыяльную тэорыю рэлятыўнасьці (СТР), апублікаваную Альбэртам Айнштайнам у 1915—1916 гадах[1]. У рамках агульнай тэорыі рэлятыўнасьці, як і ў іншых мэтрычных тэорыях, пастулюецца, што гравітацыйныя эфэкты абумоўленыя не сілавым узаемадзеяньнем целаў і палёў, якія знаходзяцца ў прасторы-часе, а дэфармацыяй самой прасторы-часа, якая зьяўляецца зьвязанай, у прыватнасьці, з прысутнасьцю масы-энэргіі. Агульная тэорыя рэлятыўнасьці адрозьніваецца ад іншых мэтрычных тэорыяў прыцягненьня выкарыстаньнем раўнаньняў Айнштайна для сувязі крывіні прасторы-часа з прысутнай у ім матэрыяй.
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Albert Einstein. (25 лістапада 1915). «Die Feldgleichungen der Gravitation». Sitzungsberichte der Preussischen Akademie der Wissenschaften zu Berlin: 844—847. Праверана 2006-09-12.