Адамашненьне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сабакі й авечкі ёсьць першыя адамашненыя жывёлы

Адамашненьне ці дамэстыкацыя (па-лацінску: domesticus) — працэс, пры якім папуляцыі жывёлаў альбо раслінаў, праз працэс адбору, прывыкае да чалавечага забесьпячэньня й кантролю. Вызначальнай характарыстыкай адамашненьня зьяўляецца штучны адбор чалавекам. Людзі ўзялі групы жывёлаў і расьлнаў пад свой кантроль і клопат дзеля самых разнастайных мэт: дзеля вытворчасьці прадуктаў харчаваньня альбо каштоўных тавараў, як то напрыклад, воўны, бавоўны альбо шоўку, дзеля дапамогі ў розных відах працаў, як то транспарт, ахова й вайна, а таксама дзеля навуковых дасьледаваньняў, альбо проста каб атрымліваць асалоду ад сумеснага жыцьця.

Расьліны, якія былі адамашнены ў першую чаргу дзеля эстэтычнай асалоды, як правіла, называюцца хатнімі расьлінамі ці дэкаратыўнымі расьлінамі, у той час як адамашненыя дзеля буйнамаштабнай вытворчасьці прадуктаў харчаваньня, як правіла, называюць культурамі. Можна правесьці адрозненьне паміж тымі адамашненымі расьлінамі, якія былі наўмысна зьменены альбо выбраны дзеля спэцыяльных пажаданых характарыстык, і тых, якія па сутнасьці не адрозьніваюцца ад сваіх дзікіх субратаў, мяркуючы, што адамашненьне не абавязкова маецца на ўвазе як фізычная мадыфікацыя.

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах