Адам Глёбус
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ада́м Глёбус (сапраўднае імя Уладзіме́р Вячасла́вавіч Ада́мчык) (нар. 29 верасьня 1958, Койданаў) — беларускі пісьменьнік, мастак, выдавец, удзельнік таварыства «Тутэйшыя» (1986-1990).
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
У 1977 годзе скончыў Менскую мастацкую вучэльню, а ў 1983 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі ўнівэрсытэт. Працаваў мастаком, рэстаўратарам, рэдактарам. Цяпер займаецца выдавецкай справай (выдавецтва «Сучасны літаратар»). Зьяўляецца сябрам Саюзу пісьменьнікаў Беларусі з 1989 году.
Бібліяграфія [рэдагаваць]
- Адам Глобус. Рэкамендацыйны бібліяграфічны спіс./Скл. В. Жыбурт/ Дзяржынск /Дзяржынская цэнтральная раённая бібліятэка/. 2003. 6 с. /наклад: 5 экз./
Кнігі [рэдагаваць]
- Парк (1988)
- Адзінота на стадыёне (1989)
- Сьмерць — мужчына (1992)
- Скрыжаваньне (1993)
- Дамавікамэрон (1994)
- Толькі не гавары маёй маме (1995)
- Койданава (1997)
- Новы дамавікамэрон (1998)
- Post scriptum (1999)
- Тэксты (2000), сабраны ўсе папярэднія кнігі.
- Браслаўская стыгмата (2001)
- Сшыткі (2003)
- Дом (2005)
- сУчаснікі (2006)
- Play.By (2009).
Калектыўныя зборнікі [рэдагаваць]
- Тутэйшыя (1989), зборнік твораў сяброў таварыства «Тутэйшыя»
- Круглы год (1996), зборнік хоку беларускіх аўтараў
- Сучасная беларуская проза (2003)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Біяграфія
- Творы на «Беларускай Палічцы»
- Адам Глёбус на Litara.net (ёсьць фота)
- Нумар часопіса ARCHE, прысьвечаны Адаму Глёбусу
- Некаторыя вершы Адама Глёбуса (ёсьць фота)
- Хоку Адама Глёбуса ў «Дзеда Талаша»
- Пераклады некаторых твораў Адама Глёбуса на мову эспэранта
- Беларускія аўтары на kamunikat.org
- Адам Глобус прэзентаваў кнігу Play.By // NAVINY.BY, 09.04.2009
- Адам Глёбус чытае свае творы на Літаратурным радыё
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |