Адвакат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Адвака́т (лац. advocatus — ад advoco — запрашаю) — асоба, прафэсіяй якога зьяўляецца ажыцьцяўленьне юрыдычнай дапамогі фізычным асобам (грамадзянам, асобам без грамадзянства) і юрыдычным асобам (арганізацыям), у тым ліку абарона іх інтарэсаў і правоў у судзе. Адвакатура як прафэсія вядомая са старажытных часоў.

Старажытны Рым[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню адвакаты зьявіліся ў Старажытным Рыме. Як адзначаў расейскі юрыст і гісторык права польскага паходжаньня Яўгені Васькоўскі, «… першымі юрыстамі ў Рыме былі патраны. Яны ядналі дзьве прафэсіі: юрыскансультантаў і адвакатаў». Адвакатура рэспубліканскага пэрыяду Старажытнага Рыму была вольнай прафэсіяй і ніякай карпаратыўнай структуры ня мела. Карпарацыя прафэсійных абаронцаў у судзе сфармавалася ў Рыме ў часы Імпэрыі, то бок да нашай эры. Дакумэнтальна зафіксаваная калегія юрыстаў-абаронцаў фармавалася на аснове добра вядомых у пазьнейшыя часы прынцыпаў: патрабавалася быць занесеным у мартыкулы (афіцыйны сьпіс асобаў з пэўным узрознем прыбытку) і пасьпяхова здаць экзамэны па праву. Будова адвакатуры, якая склалася ў эпоху Імпэрыі, была клясычнай. Яна стала асновай для ўсіх наступных пераўтварэньняў адвакатуры, усутыч да найноўшага часу.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Адвакатсховішча мультымэдыйных матэрыялаў