Аддача

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Аддача — рух ствала або прылады ў цэлым пад ціскам парахавых газаў на дно прылады або зброі. Аддача вырабляе рух зброі ў бок, зваротны стрэлу, і цісьне на апору зброі — плячо стралка або лафэт.

Чым больш пачатковая хуткасьць і маса снарада ці зарада і чым меньш маса прылады, тым энэргія аддачы больш. Акрамя энэргіі аддача таксама характарызуецца імпульсам, які не залежыць ад масы зброі. У сыстэме СІ энэргія аддачы роўная квадрату імпульсу, падзеленаму на дзьве масы зброі.

Акрамя энэргіі і імпульсу аддача таксама характарызуецца магутнасьцю і сілай, гэта значыць энэргіяй і імпульсам, дзеленым на час іх перадачы ад зброі стралку або лафету. Розныя мяккія амартызатары на прыкладзе, гідраўлічныя сыстэмы адкату, ртутныя гасільнікі аддачы і г. д., а таксама сыстэма аўтаматыкі ў самазараднай і аўтаматычнай зброі, памяншаюць менавіта магутнасьць і сілу аддачы за кошт павелічэньня часу. Энэргію і імпульс аддачы яны зьмяніць ня могуць.