Аджыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Аджыка

Аджыкаабхаская і грузінская нацыянальная прыправа.

Вырабляюць з чырвонага перцу, часнаку, солі, каляндры, кропу, пажытніку блакітнага, воцату. Прадаецца ў выглядзе пасты (можна зрабіць і ў хатніх умовах). Ужываюць паводле смаку пры варцы баршчоў, капусты, запяканьні, тушэньні і смажаньні мяса, рыбы, гародніны. Як сталовая прыправа ўжываецца таксама з таматным сокам.

З сумесі аджыкі (1 частка) і кансэрваваных брусьніц (3 часткі) у савецкай кухні гатавалі вострую прыправу да страваў зь мяса, рыбы і гародніны.

Аджыкай у краінах былога СССР часьцяком называюць вострыя хатнія кансэрвы зь перцу, таматаў, часнаку, яблыкаў і іншага.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»