Адзыкічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Адзы́кічы (Adzykičy) — татарскі княскі род у ВКЛ, адгалінаваньне князёў Завацкіх. Валодалі часткамі маёнткаў Вака й Гудзяны. Інфармацыя пра род скончваецца 18-м стагодзьдзем.

Радавод[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адзыкій, сын Мускі Тан-Бэрдзеевіча Завацкага

  1. Мухарэм
    1. Ізмаэль Каўрат, мула ў Гудзянах у 1650, ж. — Мілоша з Бараноўскіх
      1. Муртаза, мула ў Вацы ў 16861695
      2. Марцін
      3. Мустафа, ж. — Мар’яна з Панізоўскіх, унесла ў пасаг частку маёнтку ў Гудзянах
      4. N, д., м. — N Сабалеўскі