Адзіны кулямёт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
MG-34 — першы сэрыйны адзіны кулямёт
Жаўнер мексіканскай арміі за адзіным кулямётам FN MAG, усталяваным на бронетранспарцёры

Адзіны кулямёт — канцэпцыя ўнівэрсальнага кулямёту, які можа быць адначасова як і лёгкім ручным кулямётам, што выкарыстоўваецца з сошак, так і станкавага (што выкарыстоўваецца са станка), і кулямёту для ўсталяваньня на бронетэхніку. Канцэпцыя адзінага кулямёта была распрацаваная пад час Першай Сусьветнай вайны як адзін са спосабаў палягчэньня забесьпячэньня і навучаньня войскаў.

Першым адзіным кулямётам, прынятым на ўзбраеньне войска, быў нямецкі MG-34.