Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Пакістану

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Чатыры правінцыі і чатыры тэрыторыі Пакістану.

Адміністрацыйна́-тэрытарыя́льны падзе́л Пакіста́ну — сукупнасьць падзелу краіны на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якая прадстаўляе зь сябе чатыры правінцыі, фэдэральную сталічную тэрыторыю, дзьве аўтаномныя тэрыторыі і фэдэральна кіруемыя пляменныя тэрыторыі.

Ніжэйшымі ўзроўнямі (далей у пералічэньні гэтага абзацу — паводле зьмяншэньня) адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу зьяўляюцца:

  • Рэгіёны (агульная колькасьць якіх складае дваццаць сем)
    • Рэгіёны зіла́, альбо дыстрыкты ці раёны (агульная колькасьць якіх складае больш за сто)

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад Пакістану ўваходзяць чатыры правінцыі, сталічная тэрыторыя Ісламабаду, фэдэральна кіруемыя пляменныя тэрыторыі ды тэрыторыі Кашміру. Агульная колькасьць адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак першага ўзроўню складае восем.

Назва Адміністрацыйны цэнтар Мапа
Азад Кашмір Музафарабад Azad Kashmir in Pakistan (disputed hatched) (claims hatched).svg
Бэлуджыстан Квэта Balochistan in Pakistan (claims hatched).svg
Гілгіт-Балтыстан Гілгіт Gilgit-Baltistan in Pakistan (de-facto + Glacier) (disputed hatched) (claims hatched).svg
Панджаб Лагор Punjab in Pakistan (claims hatched).svg
Сталічная Тэрыторыя Ісламабаду Ісламабад Islamabad Capital Territory in Pakistan (claims hatched).svg
Сынд Карачы Sindh in Pakistan (claims hatched).svg
Фэдэральна кіруемыя пляменныя тэрыторыі Пэшавар Federally Administered Tribal Areas in Pakistan (claims hatched).svg
Хайбэр-Пахтунхва Пэшавар Khyber Pakhtunkhwa in Pakistan (claims hatched).svg

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У правінцыі Сынд збольшага дамінуе тэрмін талука.
  2. ^ Па сваёй сутнасьці зьяўляюцца блізкімі да сельскага ці пасялковага савету.