Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Турэччыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Турцыя падзяляецца на 81 ілаў (правінцыяў). Кожны іл, у сваю чаргу, падзяляецца на раёны (ільчэ), усяго па стане на 2007 налічваецца 923 раёны. Адміністрацыйны цэнтар іла разьмешчаны ў яго цэнтральным раёне (па-турэцку: merkez ilçe). Многія раёны дзеляцца на паветы (буджакі). Неафіцыйна, ў статыстычных мэтах ілы згрупіраваныя ў 7 рэгіёнаў.

Палітычнае кіраваньне ілам ажыцьцяўляе прызначаны ўрадам губэрнатар (валі). Рэзыдэнцыя губэрнатара называецца вілайет, адкуль паходзіў ранейшы тэрмін абазначэння самой правінцыі. Гаспадарчае кіраваньне ўскладзена на кіраўніка муніцыпалітэта (па-турэцку: büyükşehir belediyesi başkanı).