Аднадольныя
| Аднадольныя | |
Hemerocallis |
|
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Расьліны |
| Аддзел | Кветкавыя |
| Кляса | Аднадольныя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Liliopsida | |
Аднадольныя, адналісьценевыя, лілеяпсыды (Liliopsida) — кляса кветкавых расьлінаў, зародак якіх мае адну, у адрозьненьне ад двухдольных, семядолю.
Каля 20 парадкаў, больш за 60 тыс. відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе, складаюць значную частку травастою лугоў, стэпаў, саваннаў. На Беларусі 11 парадкаў: асакакветныя, ароньнікакветныя, жабнікакветныя, касачакветныя, лілеякветныя, метлюжкакветныя, наядакветныя, рагозакветныя, сытакветныя, шальнікакветныя, ятрышнікакветныя; больш за 350 відаў.[1] Галоўны кампанэнт расьліннага покрыва балот, лугоў і лясоў. Сярод аднадольных: меч-трава звычайная, пуханос альпійскі, ладзьдзян трохнадрэзны, асака заліўная, ophrys insectifera, гайнік цёмна-чырвоны, асака Хоста і нш.
Пераважна травяністыя расьліны. Дравяністыя віды трапляюцца ў тропіках, радзей у субтропіках. У траў сьцябло ў таўшчыню не расьце. Лісьце з паралельным або дугавым жылкаваньнем, звычайна без чаранка і прылісткаў. Кветкі пераважна трохчленныя. Каранёвая сыстэма валасьніковістая, часта бывае зьмена падземных парасткаў (карэнішча, клубні, цыбуліны).
Харчовыя, кармавыя, тэхнічныя, дэкаратыўныя, лекавыя і прыпраўныя расліны.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ БелЭн у 18 т. Т.9. Мн., 1999
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |