Адноснасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Адно́снасьць

  1. (філязофія) разгледжаньне ва ўзаемасувязі; паняцьце, якое вылучае сувязь паміж нейкім паняцьцем (канцэптам) і яго апасрэдаваным значэньнем. Такі канцэпт у межах гэтай узаемасувязі называецца адносным, таксама ў якасьці назвы клясы гэтакіх канцэптаў выкарыстоўваецца тэрмін «адноснасьць» (глядзіце матэматычнае азначэньне). Інакш кажучы — непасрэдным значэньнем адноснасьці зьяўляецца ўзаемасувязь некаторых існасьцей, якія і разглядаюцца ў якасьці апасрэдаваных значэньняў адноснага канцэпту.
  2. (матэматыка) падмноства дэкартавай прадукцыі некалькіх мностваў.

Супрацьлегласьцю адноснасьці зьяўляецца абсалютнасьць.