Адраджэньне мовы
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Адраджэньне мовы — вяртаньне зацікаўленымі згуртаваньнямі заняпалай мовы да паўсядзённага ўжытку.
Зьмест |
Ступені [рэдагаваць]
Узнаўленьне ўстойлівага разьвіцьця мовы вымагае падзелу ажыцьцяўленьня адпаведных захадаў на наступныя ступені:
- авалодваньне моваю дарослымі навучэнцамі;
- стварэньне згуртаванае грамады карыстальнікаў мовы;
- заахвочваньне пазаслужбовага ўжытку мовы ў зносінах між людзьмі розных пакаленьняў ды ў сем’ях, а таксама стварэньне суседзкіх установаў, у якіх ужытак мовы заахвочваецца й бароніцца;
- заахвочваньне пісьменнасьці ў мове незалежна ад урадавых установаў адукацыі;
- заахвочваньне ўжытку мовы ва ўрадавых школах;
- заахвочваньне ўжытку мовы ў працы;
- заахвочваньне ўжытку мовы ў мясцовых установах улады ды вяшчаньні;
- заахвочваньне ўжытку мовы ў вышэйшых навучальных установах (ВНУ) ды ўрадзе[1].
Чыньнікі [рэдагаваць]
Мова перастае занепадаць, калі яе носьбіты:
- павялічваюць свой прэстыж у паноўнай грамадзе;
- павялічваюць сваё багацьце;
- павялічваюць сваю законную ўладу над паноўнаю грамадою;
- маюць моцную прысутнасьць ва ўстановах адукацыі;
- здольныя запісаць сваю мову;
- здольныя выкарыстоўваць інфармацыйныя тэхналёгіі[2].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Джошуа Фішман Адкат моўнага асіміляваньня: тэорыя і ажыцьцяўленьне падтрымкі ўцісканых моваў = па-ангельску: Reversing Language Shift: Theory and Practice of Assistance to Threatened Languages. — Клівдан: Multilingual Matters, 1991. — 448 с. — ISBN 185359122X
- ^ Дэвід Крыстал Адміраньне мовы = па-ангельску: Language Death. — Кембрыдж: Cambridge University Press, 2000. — 198 с. — ISBN 0-521-65321-5
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Сяргей Запрудзкі Стратэгія разьвіцьця беларускай мовы ў ХХІ стагодзьдзі. Таварыства беларускай мовы. Праверана 27 сьнежня 2011 г.
| Гэта — накід артыкула па лінгвістыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |