Адрыян I (папа рымскі)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Карл Вялікі прыходзіць на дапамогу папу Адрыяну І
Адрыян I — папа рымскі (772–795).
Паходзіў са шляхетнай рымскай сям’і. Скарыстаўся барацьбой франкаў і лянгабардаў для ўзмацненьня папскага прастолу. Церпячы ад лянгабардзкага караля Дэзыдэрыя, Адрыян зьвярнуўся да Карла Вялікага, які прагнаў лянгабардаў у 773, правёў сьвята Вялікадня ў Рыме ў 774 і павялічыў папскія ўладаньні, падораныя Піпінам у 754. За паслугі другога паходу (781) супраць лянгабардаў Адрыян зрабіў сыноў Карла Вялікага — Піпіна і Людвіга — каралямі Італіі і Аквітаніі. Падчас іконаборства на Нікейскім саборы (787) Адрыян адстойваў іконапаклоньнікаў, але ня мог супрацьстаяць рашэньням праціўнікаў іконапаклонства. Разам з франкскай царквой змагаўся з адапціянізмам.
Літаратура [рэдагаваць]
- Энц. словарь Брокгауза и Ефрона в 82 тт. и 4 доп. тт. —М.: Терра, 2001 г. — 40726 с.