Адукацыя (таварыства)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
«Адукацыя» — легальнае таварыства асьветніцкага кірунку ў Віцебску ў студзені — верасьні 1913 г. Аб’ядноўвала 1268 чальцоў розных сацыяльных груп і палітычных партыяў. Заснавальнікі і кіраўнікі: Р. Н. Шулепнікаў (старшыня), К. В. Пісарэнка (намесьнік старшыні), В. А. Прус. Мэта таварыства — падрыхтоўка да стварэньня народнага ўнівэрсытэту. Сацыял-дэмакраты Віцебску выкарыстоўвалі «Адукацыю» як легальную трыбуну для рэвалюцыйнай прапаганды.