Адыгея

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Рэспубліка Адыгея
Республика Адыгея (рас.)
Адыгэ Республик (адыг.)
Adygeya - Coat of Arms.png
Flag of Adygea.svg
Герб Сьцяг
Гімн: Гімн Адыгеі
Агульныя зьвесткі
Краіна Расейская Фэдэрацыя
Статус Аўтаномная рэспубліка
Уваходзіць у Паўднёвую фэдэральную акругу
Адміністрацыйны цэнтар Майкоп
Дата ўтварэньня 27 ліпеня 1922
Прэзыдэнт Аслан Тхакушынаў
Прэм’ер-міністар Мурат Кумпілаў
Афіцыйныя мовы адыгейская мова, расейская мова
Насельніцтва (2005)
Каля 444 тысячаў (74-е месца)
Шчыльнасьць 58,8 чалавек чал./км²
Плошча 7600 км² (80-е месца)
Месцазнаходжаньне Адыгеі
Рэспубліка Адыгея на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+3 (UTC+4)
Інтэрнэт-дамэн .ru
Код аўтам. нумароў 01
Афіцыйны сайт
Adygea.png

Рэспу́бліка Адыге́я (па-расейску: Республика Адыгея; па-адыгейску: Адыгэ Республик) — суб’ект Расейскае Фэдэрацыі, уваходзіць у склад Паўднёвае фэдэральнае акругі. Сталіца — горад Майкоп. Мяжуе з Краснадарскім краем. Створаная 27 ліпеня 1922 году.

Зьмест

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць]

У складзе рэспублікі 2 гарадзкія акругі — Майкоп і Адыгейск, 7 муніцыпальных раёнаў, 5 гарадзкіх пасёлкаў, 43 сельскія пасяленьні, 225 сельскія населеныя пункты (2006).

Гарадзкія акругі:

Раёны:

Насельніцтва[рэдагаваць]

Насельніцтва — 442,7 тыс. чалавек (2006). Гарадзкое насельніцтва — 52,6 % (2006). Шчыльнасьць насельніцтва — 56,8 чал/км² (2006).

У рэспубліцы пражываюць прадстаўнікі больш як 80 нацыянальнасьцяў. Па дадзеных Усерасейскага перапісу насельніцтва 2002 году, нацыянальны склад рэспубліки быў наступным:

Народ Колькасьць, 2002, тыс.[1]
Расейцы 288,3 (64,5 %)
Адыгейцы 108,1 (24,2 %)
Армяне 15,3 (3,4 %)
Украінцы 9,1 (2 %)
Курды 3,6
Татары 3,5
Туркі 3,4
Беларусы 1,9
Цыганы 1,8
Грэкі 1,7
Азэрбайджанцы 1,4
Немцы 1,2
Чачэнцы 1,1
паказаныя народы з колькасьцю больш за 1000 чалавек
Lago-Naki.jpg

Адыгі (чаркесы) пражываюць у асноўным у 44 аўлах, а таксама ў некалькіх іншых буйных населеных пунктах. Найкампактней яны разьмешчаныя ў Тахтамукайскім, Таўчэскім, Шаўгенаўскім, Кашахабльскім і Чырвонагвардзейскім раёнах. У 1998 з аўтаномнага краю Косава і Мятохія (Сэрбія) рэпатрыювала група чаркесаў (каля 200 асоб), разселеная ў Майкопе і новым аўле Мафэхабль (Майкопскі раён). Рэшта насельніцтва ў сельскай мясцовасьці пражывае ў станіцах, хутарох, сёлах і пасёлках.

Расейцы разселеныя па ўсёй тэрыторыі рэспублікі, кампактна — у Гіагінскім і Майкопскім раёнах, вялікая іх колькасьць у Чырвонагвардзейскім і Тахтамукайскім раёнах.

Украінцы разселеныя дыспэрсна па ўсёй Адыгеі. Яны паддаліся моцнай асыміляцыі з расейцамі.

Кампактна ў Адыгеі жывуць татары: хутар Кіраў (Шаўгенаўскі раён), хутары Палітаддзел, Атрадны (Кашахабльскі раён), аўл Афіпсып (Тахтамукайскі раён), горад Майкоп.

Армяне разселеныя кампактна ў Майкопскім раёне: хутары Пралятарскі, Квяточны, Шаўмян, пасёлак Тульскі, станіца Кужорская, горад Майкоп.

Курды: сёлы Белае, Прэабражэнскае, Садовае, Яленаўскае, Чырвонагвардзейскае, аўл Бжэдугхабль (Чырвонагвардзейскі раён).

Грэкі: хутар Гавэрдаўскі (гарадзкая акруга «Майкоп»).

Эканоміка[рэдагаваць]

Адыгея — індустрыяльна-аграрная рэспубліка з добра разьвітымі галінамі прамысловасьці: харчовая прамысловасьць, лясная, дрэваапрацоўваючая і цэлюлозна-папяровая, машынабудаваньне і мэталаапрацоўка.

Агульная плошча зямельных угодзьдзяў на канец 1998 году склала 781,4 тыс. гектараў, зь іх 244,7 гектараў займаюць ворыўныя землі. Аснову мясцовай вытворчасьці складаюць расьлінаводзтва, сьвінагадоўля, авечкагадоўля, прамысловая птушкагадоўля, племянное коневодзтва.

На тэрыторыі рэспублікі дзейнічаюць мясцовыя авіялініі, разьвіты аўта- і чыгуначны транспарт. Суднаходзтва па рацэ Кубань.

Крыніцы[рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Адыгеясховішча мультымэдыйных матэрыялаў