Адэльбэрт фон Шаміса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адэльбэрт фон Шаміса
ням. Adelbert von Chamisso
Chamisso Adelbert von 1781-1838.png
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 30 студзеня 1781, Шампань, Францыя
Памёр: 21 жніўня 1838, Бэрлін
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці: паэзія, проза і прыродазнаўства (батаніка)
Напрамак: рамантызм
Wikisource-logo.svg Творы ў ВікіКрыніцы

Адэльбэрт фон Шаміса (францускае імя — Люі-Шарль-Адэляід дэ Шамісо дэ Банкур; па-нямецку: Adelbert von Chamisso; па-француску: Louis Charles Adélaïde de Chamissot de Boncourt; 30 студзеня 1781, фамільны замак Банкур у Шампані, Францыя — 21 жніўня 1838, Бэрлін) — нямецкі паэт, пісьменьнік і прыродазнавец; па паходжаньні францускі арыстакрат, сям'я якога ўцякла ў Нямеччыну ад якабінскага тэрору.

У сваёй літаратурнай дзейнасьці Адэльбэрт Шаміса працягваў традыцыі Клемэнса Брэнтана і гайдэльбэрскіх рамантыкаў («Замак Банкур», «Нямецкія народныя казаньні»). Уводзіў у лірыку рэаліі штодзённага жыцьця і побытавыя дробязі («Жабрак і яго сабака», «Малітва ўдавы», «Старая прачка»). Любоўная лірыка Шаміса прадстаўлена цыклем «Каханьне і жыцьцё жанчыны» (1830), пазьней пакладзенага на музыку Робэртам Шуманам. Сапраўдную вядомасьць паэт атрымаў за казачную аповесьць «Дзівосная гісторыя Пэтэра Шлеміля» (ням. Peter Schlemihls wundersame Geschichte, 1814), пасьля якой, пра што напісаў у лісьце сябру, адчуў сябе «сапраўдным нямецкім паэтам»[1].

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Святлана Малюковіч. «Блакітную кветку шукаю…»: Рамантычная лірыка паэтаў Германіі // Роднае слова. — 1999. — № 2. — С. 37—40.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Адэльбэрт фон Шамісасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах