Адэльск
| Адэльск | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | XV ст. | ||||
| Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
| Раён: | Гарадзенскі | ||||
| Часавы пас: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 15(2) | ||||
| Паштовы індэкс: | 231713 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°24′20″ пн. ш. 23°45′45″ у. д. / 53.40556° пн. ш. 23.7625° у. д.Каардынаты: 53°24′20″ пн. ш. 23°45′45″ у. д. / 53.40556° пн. ш. 23.7625° у. д. | ||||
|
Адэльск на мапе Беларусі
Адэльск
|
|||||
Адэльск — вёска ў Беларусі, на рацэ Одла. Цэнтар сельсавету Гарадзенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 761 чал. (1990). Знаходзіцца за 34 км на поўдзень ад Горадні, за 9 км ад аўтамабільнай дарогі Горадня — Ваўкавыск.
Адэльск — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны.
Зьмест |
[рэдагаваць] Назва
Тапонім «Адэльск» мае балцкае паходжаньне і ўтварыўся ад назвы ракі Одлы (Адлянкі), прытоку Сьвіслачы.
[рэдагаваць] Гісторыя
Упершыню Адэльск згадваецца за часамі вялікага князя Казімера (1440—1492) як мястэчка на гандлёвым шляху з Горадні ў Берасьце, што праходзіў праз Крынкі, Нараў ды Орлю. У 1490 годзе тут збудавалі першы драўляны касьцёл. Згодна з Статутам Вялікага Княства Літоўскага (1529) зь мястэчка зьбіралі 15 коп грошай (900 літоўскіх грошаў) на гібэрну (вайсковыя патрэбы).
У 1546 годзе каралева Бона надала Адэльску прывілеі на кірмашы і частковае вызваленьне ад падаткаў. Гэтыя прывілеі пашырылі каралі і вялікія князі Стэфан Баторы, Уладзіслаў Ваза. У 1588 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза далучыў мястэчка да каралеўскіх маёнткаў. Ён жа надаў прывілей, згодна зь якім у 1660 годзе тут збудавалі касьцёл Прачыстай Маці Боскай. У ХVІІІ ст. узьвялі драўляную сынагогу, а ў ХІХ ст. — драўляную малітоўную школу (не захаваліся). Пад 1690 годзе Адэльск згадваецца мястэчка ў Гарадзенскім павеце Троцкагаваяводзтва, якое належала да Гарадзенскай эканоміі і атрымала прывілей ад караля і вялікага князя Яна Сабескага.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Адэльск апынуўся ў Прусіі. Станам на 1800 год тут налічвалася 172 будынкі (усе драўляныя). З 1807 году — у Расейскай імпэрыі, дзе ў 1808 годзе атрымаў статус заштатнага места Сакольскага павету Гарадзенскай губэрні. У першай палове XIX ст. у Адэльску праводзілася 6 кірмашоў на год. Жыхары места бралі актыўны ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстаньні (1863—1864). Станам на 1865 тут быў 201 будынак (усе драўляныя), касьцёл, 2 габрэйскія малітоўныя дамы, 6 корчмаў. 27 лютага 1875 году места атрымала герб: «у залатым полі дзьве скрыжавныя касы, па краях тарка — два каласы чырвонага колеру»[1].
Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Адэльск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Сакольскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. 13 чэрвеня 1934 году паселішча страціла мескія правы.
У 1939 годзе Адэльск увайшоў у БССР, у Гарадзенскі раён. Станам на 1990 у вёсцы было 227 двароў.
- Мястэчка на старых здымках
[рэдагаваць] Насельніцтва
- XVIII стагодзьдзе: 1800 — каля 500 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1828 — 1816 чал., зь іх 1578 каталікоў, 16 пратэстантаў, 10 праваслаўных і 212 юдэяў; 1865 — 1327 чал., зь іх паводле веры: 841 каталік і 482 юдэі, паводле стану: 1248 мяшчанаў і цэхавых; 1878 — 1346 чал. (657 муж. і 689 жан.), зь іх 1242 каталікі, 6 праваслаўных, 96 юдэяў[2]; 1886 — 1346 чал., зь іх 1242 каталікоў, 6 праваслаўных, 98 юдэяў; 1897 — 1462 чал.
- XX стагодзьдзе: 1916 — 1742 чал., пераважна беларусы-каталікі[3]; 1921 — 1333 чал.; 1969 — 891 чал.; 1990 — 761 чал.[4]
[рэдагаваць] Інфрастуктура
У Адэльску працуюць сярэдняя школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, клюб.
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі (XVII ст.)
- Могілкі старыя каталіцкія
У касьцёле захаваліся прыклады разьбы па дрэве ХVІІ ст.
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Сынагога (XVIII ст.)
[рэдагаваць] Вядомыя ўраджэнцы
- Тадэвуш Кандрусевіч (нар. 1946) — беларускі каталіцкі арцыбіскуп
- Астафей Катовіч (1637—1704) — рэлігійны й дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Адэльск // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- ^ Odelsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. 376
- ^ Валеры Шаблюк. Адэльск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 65.
- ^ Валеры Шаблюк. Адэльск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 64.
[рэдагаваць] Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Гродзенскага р-на / Рэдкал. У. П. Верхась і інш. — Мн.: БелЭн, 1993.— 431 с.: іл.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- Odelsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. 376.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Адэльск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Адэльскі сельсавет | |
|---|---|
| Цэнтар савету |
Адэльск
|
| Вёскі | |
| Хутары | |
| Гарадзенскі раён | |
|---|---|
| Гарады / Месты | |
| Мястэчка | |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |
| Месты і мястэчкі гістарычнай Гарадзеншчыны | |
|---|---|
| — ¹ У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права; — ² Вылучаным пазначаюцца месты | |