Ад мора да мора
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ад мора да мора (лац. A mari usque ad mare) - нацыянальны дэвіз Канады, які бярэ свой пачатак з восьмага верша псальма 71 (у некаторых перакладах і арыгінале - 72) Псалтыра Бібліі. З канадзкага пункту гледжаньня ён азначае Ад акіяна да акіяна (ад Атлянтычнага да Ціхага). Ён быў абраны міністрам Джорджам Манро Грантам, сакратаром Сэнфарда Флемінга ў часы канфэдэрацыі.
У 1872 годзе, праз некаторы час пасьля далучэньня да фэдэрацыі Брытанскай Калумбіі Грант апублікаваў сваю глазету, названую Ocean to Ocean, што красамоўна казала пра увасабленьне мары транскантынэнтальнай дзяржавы.
| Гэта — накід артыкула пра Канаду. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |