Ад сэрца (зборнік)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Ад сэрца»
Вокладка зборніку «Ад сэрца»
(Менск, 1940)
Жанр: верш, паэма
Аўтар: Янка Купала
Мова арыгіналу: беларуская
Публікацыя: 1940
Выдавецтва: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва

«Ад сэрца» — зборнік вершаў Янкі Купалы, выдадзены ў 1940 годзе ў Менску Беларускім дзяржаўным выдавецтвам пры СНК БССР. Тыраж зборніку склаў 5 тысячаў асобнікаў. Савецкі ўрад ў сакавіку 1941 году прысудзіў Я.Купалу за гэты зборнік Дзяржаўную прэмію СССР першай ступені.[1]

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У зборнік увайшлі вершы, напісаныя ў 19371939 гады і паэма «Тарасова доля».[2] З пазьнейшых вершаў у зборнік увайшлі вершы «Крым» (1923) і «Улетку» (1926).[1]

Творы зборніку згрупаваны ў чатыры разьдзелы: «Аб Сталіне-сейбіту», «Чырвонай арміі паходы», «Сьвяточныя вершы», «На заходнебеларускія матывы».[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Ад сэрца (зборнік вершаў)». С. 28.
  2. ^ Даты пад вершамі не заўсёды прастаўленыя.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Ад сэрца (зборнік вершаў)» / Аўтары — А.Дз. Атаева, В. Л. Бечык. — С. 28.
  • Лойка А.. Як агонь, як вада… — Мн., 1984.
  • Юрэвіч Ул.. Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці. — Мн., 1983.