Ажытацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Ажытацыя (па-лацінску: agitatio — урушаньне, прывядзеньне ў рух) — моцнае эмацыянальнае узбуджэньне, суправаджаецца пачуцьцём трывогі і страху. Пры ажытацыі назіраецца рухальны ці маўленчы неспакой, часта несьвядомы. Чалавек у такім стане робіцца надзвычай мітусьлівым, здольны выконваць толькі простыя аўтаматызаваныя дзеяньні. У яго зьяўляецца адчуваньне пустэчы і адсутнасьці думак, парушаецца магчымасьць разважаць, усталёўваць складаныя прычынныя сувязі паміж зьявамі.

Дадзены стан суправаджаецца вэгетацыйнымі парушэньнямі: зьяўляецца спалатнеласьць, частае дыханьне, сэрдцабіцьце, патлівасьць, трымценьне рук і г. д. Ажытацыя ацэньваецца як перадпаталягічны стан у межах псыхалягічнай нормы.