Азэрбайджанская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Азэрбайджанская мова — адна зь цюрскіх моваў; належыць да агускай групы. Распаўсюджаная ў асноўным у Азэрбайджане (дзяржаўная мова краіны), часткова ў Грузіі, Іране, Іраку, Турэччыне. Агульная колькасьць носьбітаў — каля 20 млн чалавек. Вылучаюцца чатыры групы дыялектаў: усходняя (кубінскі, шэмахінска-бакінскі і іншыя), заходняя (казаскі — па назьве гораду Казах на захадзе Азэрбайджану, карабахскі, гянджынскі і іншыя), паўночная (закатала-кахскі, шэкінскі і іншыя) і паўднёвая (ерэванскі, нахічэванскі, ардубадзкі і іншыя).

У фанэтыцы для азэрбайджанскай мовы, у адрозьненьне ад роднасных цюрскіх моваў, характэрная прыдыхальнае вымаўленьне выбуховых глухіх зычных на пачатку і канцы слова, паляталізаванае вымаўленьне вэлярных і іх пераход у афрыкаты перад галоснымі пярэдняга шэрагу. Сярод асаблівасьцяў граматыкі — наяўнасьць у афіксаў прэдыкатыўнай формы імя 1-й і 2-й асобы адзіночнага ліку толькі варыянтаў з шырокімі галоснымі, а таксама ўзьнікненьне проціпастаўлення сучасьнасці і цяперашне-будучага часу.

Азэрбайджанская мова паходзіць ад мовы агускіх плямёнаў Сярэдняй Азіі 8—10 стст. Эпас на азэрбайджанскай мове (Кітабі Дэдэ Коркуд) зараджаецца да 11 ст. Літаратура на азэрбайджанскай мове існуе з 13 ст. на аснове табрыскага і шырванскага дыялектаў, з пачатку 19 ст. (пасьля далучэньня Паўночнага Азэрбайджану да Расеі) – на аснове шэмахінска-бакінскага дыялекту. У пэрыядызацыі літаратурнай мовы пераломнай датай лічыцца выхад у 1875 газэты «Экінчы». Літаратурная мова з 13 ст. да 1875 апісваецца як мова данацыянальнага пэрыяду (на ёй напісаныя творы клясыкаў азэрбайджанскай літаратуры — Насімі, Фізулі, Хатаі і інш.), а літаратурная мова з 1875 — як мова нацыянальнага пэрыяду; яна склалася ў творах М.Ф. Ахундава, Г. Зардабі, Дж. Мамэдкулізадэ. Да канчатковага далучэньня ўсходняй часткі Каўказа да Расейскай імпэрыі азэрбайджанская мова (называная расейцамі «татарскай», напрыклад у М. Ю. Лермантава і А. А. Марлінскага) была мовай міжнацыянальных зносінаў і пасьля захоўвала гэтую функцыю ў Паўднёвым Дагестане. Пачынаючы зь сярэдзіны 19 ст. азэрбайджанская мова ўваходзіла ў навучальную праграму павятовых школаў у Баку, Тыфлісе, Гянджы, Шэкі і іншых гарадох. Да 1929 пісьмовасьць на азэрбайджанскай мове існавала на арабскай, у 1929—1940 на лацінскай аснове, з 1940 — на аснове кірылічнай графікі.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Азэрбайджанская мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Вікіпэдыя

Вікіпэдыя мае вэрсію
на азэрбайджанскай мове


Цюрскія мовы
Старажытнацюрскія мовы † гунская † | архона-енісейская † | хазарская † | печанеская †
Булгарская група булгарская † | чуваская
Заходнецюрскія мовы
Карлуцкая група караханідзкая † | узбэцкая | уйгурская | чагатайская † | халаджская
Кыпчацкая група башкірская | казаская мова | караімская | каракалпацкая | карачаева-балкарская | кыргыская¹ | крымская¹ | крымчацкая | кумыцкая | нагайская | палавецкая † | сыбірска-татарская | татарская | урумская
Агуская група стараагуская † | азэрбайджанская | гагаўская | харасана-цюрская | асманская † | кашкайская | саларская | турэцкая | туркмэнская | крымскаяпаўднёвы дыялект
Усходнецюрскія мовы
Хакаска-алтайская група горана-алтайскія: паўночнаяпаўднёваалтайская | старажытнакыргыская † | старажытнаўйгурская † | сары-югурская | фуюйска-кыргыская мова | хакаская | чулымская | шорская
Саянская група саёцка-цатанская | тафаларская | тувінская
Якуцкая група далганская | якуцкая
Зацемкі: ¹ Клясыфікацыя мовы дыскусійная; † мёртвыя мовы
Асабістыя прылады