Азярод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Азярод ля сяла Бытча (Барысаўшчына), С.М. Пракудзін-Горскі (1911-1912)

Азяро́д — драўляная канструкцыя на сядзібе селяніна для сушкі сена ў выглядзе шэрагу вэртыкальных стоек з адтулінамі, празь якія прапушчаны жэрдкі. З абодвух бакоў для ўстойлівасьці азярод мог умацоўвацца падкосамі.

Азяроды былі найбольш распаўсюджаны на Віцебшчыне, Меншчыне, усходняй Гарадзеншчыне, паўднёва-ўсходняй Гомельшчыне і ўсходняй Берасьцейшчыне[1]. У вышыню маглі дасягаць 10 мэтраў, па форме маглі будавацца ў выглядзе літары Г ці літары П, ці ўвогуле ў выглядзе замкнёнага чатырохкутніка. Азярод звычайна ставілі асобна ад іншых гаспадарчых пабудоваў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. - С.60

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Лакотка, А.І. На тым гумнішчы… // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 4/1981
  • Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. Мінск, 1974.