Азёркаўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Азёркаўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Вялікія Азёркі
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Дата скасаваньня 28 жніўня 2013
Насельніцтва
  • 926 чал. (2009)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Азёркаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Вялікія Азёркі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Мастоўскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. З 25 сьнежня 1962 году па 6 студзеня 1965 году ў складзе Ваўкавыскага раёну.

28 жніўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Букштава, Вялікія Азёркі, Дварок, Дубраўка, Котчына, Лабзова, Лупачы, Малыя Азёркі, Сьліжы Падграбельныя, Сьліжы Пескавыя, Тумашы — перададзеныя ў склад Курылавіцкага сельсавету[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 году складала 926 чалавек[2], зь іх 91,9 % — беларусы, 3,1 % — палякі, 3,1 % — расейцы[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]