Азёры (Гарадзенская вобласьць)
| Азёры | |
Царква і касьцёл |
|
| Вобласьць: | Гарадзенская |
| Раён: | Гарадзенскі |
| Сельсавет: | Азёрскі |
| Насельніцтва: | 2447 (1989) |
| Тэлефонны код: | +375 15(2) |
| Паштовы індэкс: | 231753 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°43′30″ пн. ш. 24°11′00″ у. д. / 53.725° пн. ш. 24.183333° у. д.Каардынаты: 53°43′30″ пн. ш. 24°11′00″ у. д. / 53.725° пн. ш. 24.183333° у. д. |
|
Азёры на мапе Беларусі
Азёры
|
|
Азё́ры — вёска ў Беларусі, на паўднёвым беразе возера Белае. Цэнтар сельсавету Гарадзенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 2447 чал. (1989). Знаходзяцца за 28 км на ўсход ад Горадні, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Жытомля; на аўтамабільных дарогах Р41 і Р145.
Азёры — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Азёры як «двор князя Вітаўта» датуецца 1398. Цягам XV—XVII стст. мясьціна знаходзілася ў валоданьні вялікіх князёў і была цэнтрам воласьці Гарадзенска павету Троцкага ваяводзтва.
У 1518 вялікі князь Жыгімонт Стары аддаў Азёры ў заставу старосту гарадзенскаму Ю. Радзівілу. У 1555 мясцовым вялікакняскім намесьнікам зрабіўся Сэбастыян Дыбоўскі. Згодна з прывілеем 1568 вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ў Азёрах праводзіліся штотыднёвыя таргі.
У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) маскоўскія захопнікі спалілі мясцовы касьцёл. Новы касьцёл імя Маці Божай Ружанцовай зюудавалі на Рынку ў 1679 (у 1779 на сродкі караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага праводзілася яго аднаўленьне).
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Азёры апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце. У кан. XVIII ст. мястэчка набыў вядомы навуковец, авантурыст і філянтроп Міхал Валіцкі, які заснаваў тут суконную (1807) і папяровую фабрыкі (1809). У 1840-я ў Азёрах было 116 двароў. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады канфіскавалі маёнтак у Валіцкіх. Мясцовыя прадпрыемствы прыйшлі ў заняпад. У канцы 1870-х у мястэчку дзейнічалі касьцёл, царква, сынагога, заводы вырабу зьнічак і скураў. У 1895 у Азёрах утварылася гарбарнае прадпрыемства, у 1899 аднавіла сваю дзейнасьць папярова-кардонная фабрыка.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Азёры апынуліся ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіліся цэнтрам гміны Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. У 1924 у мястэчку адбыўся антыўрадавы мітынг, у 1926 страйкавалі 130 працаўнікоў лесапільні[1].
У 1939 Азёры ўвайшлі ў БССР, дзе ў 1940 зрабілася цэнтрам сельсавету. Станам на 1989 у вёсцы быў 741 двор.
- Мястэчка на старых здымках
[рэдагаваць] Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1830 — 426 муж., зь іх шляхты 7, духоўнага стану 2, мяшчанаў-юдэяў 235, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 181[2]; 1878 — 1013 чал., зь іх 508 габрэяў[3]; 1897 — 3283 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 — 1755 чал.[4]; 1989 — 2447 чал.[5]
[рэдагаваць] Інфраструктура
У Азёрах працуюць сярэдняя школа, школа-інтэрнат, 2 дашкольныя ўстановы, дом культуры.
[рэдагаваць] Эканоміка
Прадпрыемствы: норкавая фэрма, лесазавод.
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
Каля Азёраў месьцяцца помнікі археалёгіі: 2 стаянкі першабытнага чалавека (8-5-га і 3-га тыс. да н. э.) і курганныя могільнікі.
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Касьцёл Хрыста Валадара
- Магіла паўстанцаў 1863—1864 гг.
- Могілкі старыя каталіцкія
- Царква Сьвятога Духа (1866)
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Касьцёл (XVIII ст.)
- Царква (1676)
- Сынагога (XVIII ст.)
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Міхась Ткачоў, Ігар Трусаў, Валерый Шаблюк. Азёры // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 70.
- ^ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
- ^ Jeziory // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 580.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom V: Województwo Białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
- ^ Міхась Ткачоў, Ігар Трусаў, Валерый Шаблюк. Азёры // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 69.
[рэдагаваць] Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Гродзенскага р-на / Рэдкал. У. П. Верхась і інш. — Мн.: БелЭн, 1993.— 431 с.: іл.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010.— 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Jeziory // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 580.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Азёры (Гарадзенская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Азёрскі сельсавет | |
|---|---|
| Цэнтар савету |
Азёры
|
| Вёскі | |
| Гарадзенскі раён | |
|---|---|
| Гарады / Месты | |
| Мястэчка | |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |
| Месты і мястэчкі гістарычнай Гарадзеншчыны | |
|---|---|
| — ¹ У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права; — ² Вылучаным пазначаюцца месты | |