Азімжан Аскараў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Азімжан Аскараў
No male portrait be.svg
Род дзейнасьці журналіст, праваабаронца
Грамадзянства Кыргыстан
Узнагароды Homo Homini (2011)
Міжнародная прэмія свабоды прэсы КАЖ (2012)

Азімжа́н Аска́раўкыргіскі палітычны актывіст узбэцкага паходжаньня.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2002 року заснаваў праваабарончую групу «Воздух» (бел. Паветра) для маніторынгу стану кыргіскіх турмаў. За час дзейнасьці групы былі ўзбуджаныя некалькі справаў па жорсткім абыходжаньні і катаваньні вязьняў, некалькі афіцэраў міліцыі былі пазбаўленыя пасад[1].

У 2010, падчас этнічных сутычак на поўдні Кыргыстану, займаўся дакумэнтаваньнем забойстваў і падпалаў. Гэтае відэа ён зьмясьціў у міжнародных мэдыях і зьвінаваціў кыргіскіх вайскоўцаў у саўдзеле ў забойствах.

Прысуд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

15 чэрвеня 2010 року Азімжан Аскараў, як і іншыя ўзбэцкія грамадзкія і рэлігійныя дзеячы, быў затрыманы па абвінавачаньні ў забойстве міліцыянта Мыктыбэка Сулайманава[2], арганізацыі масавых непарадкаў і распальваньні міжэтнічнай варажнечы[3].

15 верасьня 2010 року Аскараў быў прыгавораны да пажыцьцёвага зьняволеньня. Ягоныя адвакаты абвясьцілі, што падчас папярэдняга расьсьледаваньня да яго прымяняліся катаваньні, у доказ чаго ў судзе былі паказаныя сьвежыя сінякі на ягоным целе. 4 лістапада 2010 на прэс-канфэрэнцыі прадстаўнікі пракуратуры абверглі факты зьбіцьця Аскарава[4]. Апэляцыйныя інстанцыі пакінулі прысуд Аскараву бязь зьменаў.

Міжнародны розгалас[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міжнародная амністыя, Human Rights Watch[5], Камітэт па абароне журналістаў[6], Front Line Defenders[7], Міжнароднае партнэрства за правы чалавека[3] і Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека[8] асудзілі прысуд Аскараву. «Міжнародная амністыя» таксама прызнала яго вязьнем сумленьня[4].

13 верасьня 2012 року Камітэт па абароне журналістаў прысудзіў Азімжану Аскараву Міжнародную прэмію за свабоду прэсы[9].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Azimjan Askarov, Winner of the Homo Homini Award - A Profile(анг.). People in Need. Праверана 17 красавіка 2011 2011 г.
  2. ^ Азимжан Аскаров: В Кыргызстане очень много несправедливо осужденных(рас.) K-News: Новости Кыргызстана, Киргизии. ВСЕ как ЕСТЬ! Праверана 9 кастрычніка 2012 г.
  3. ^ а б Kyrgyzstan: Appeal to the international community - call for a new, fair review of the case of human rights defender Azimzhan Askarov sentenced to life in Kyrgyzstan(анг.). International Partnership for Human Rights (16 September 2010). Праверана 17 красавіка 2011 г.
  4. ^ а б Kyrgyzstan: Further Information: Prisoner of Conscience on Brink of Death: Azimzhan Askarov(анг.). Amnesty International (12 November 2010). Праверана 17 красавіка 2011 г.
  5. ^ Kyrgyzstan: Ensure Safety, Due Process for Detained Activist(анг.). Human Rights Watch (23 June 2010). Праверана 6 жніўня 2011 г.
  6. ^ Muzaffar Suleymanov. (11 March 2011) Otunbayeva must put words into action in Askarov case(анг.). Committee to Protect Journalists. Праверана 17 красавіка 2011 г.
  7. ^ Kyrgyzstan: Update - Unfair trial and fear of torture of human rights defender Mr Azimjan Askarov(анг.). Front Line (13 верасьня 2010). Праверана 17 красавіка 2011 г.
  8. ^ Askarov Case(анг.). International Federation for Human Rights (30 сакавіка 2011). Праверана 17 красавіка 2011 г.
  9. ^ Азимжан Аскаров, отбывающий пожизненное заключение в Кыргызстане, получил Международную премию за свободу прессы(рас.). Международное информационное агентство «Фергана» (13 верасьня 2012). Праверана 9 кастрычніка 2012 г.